Архіў

Страчаны дзень.Страчаныя гады?

Згодны з рэзалюцыямі сходу, з большасьцю выступоўцаў, салідарны з тымі, хто прыдумаў і сабраў гэты сход, меў задавальненьне ад зносінаў з старымі знаёмымі ў кулюарах. Толькі чамусьці не пакідае адчуваньне марна страчанага часу. І якога часу? Хай бы сабе нядзельны дзень — здаецца, што страчаныя гады.

Ёсьць рэчы, якія трэба рабіць, незалежна ад таго, ці будзе вынік, ці дасягнецца мэта. Каб нагадаць, што нешта існуе. Сход чарговы раз нагадаў, што ў асяродку інтэлігенцыі ня зьнік супраціў усталяванаму парадку.

1. Парадак у краіне ўсталяваўся, як і супраціў гэтаму парадку. Штогод мы павінны гэта пацьвярджаць, нагадваць пра гэта сабе, уладам, вонкавым назіральнікам, абыякавым грамадзянам.

2. Час ад часу аднадумцам трэба размаўляць паміж сабой, каб упэўніцца, што мы па-ранейшаму аднадумцы, што не згубілі сваіх каштоўнасьцяў, ня здрадзілі ідэалам. На сходзе мы пагаварылі й упэўніліся ў гэтым.

3. Лідэры павінны разумець, што ім расьце зьмена. Патрэбная ратацыя лідэраў. На сходзе мы бачылі, што ёсьць каму ладзіць такія мерапрыемствы, што ёсьць зьмена, рэзэрвы.

Гэтым абмяжоўваюцца станоўчыя вынікі й назіраньні. Далей пэсымістычныя высновы.

1. Гады ідуць, а інтэлігенцыя не зьмяняецца. Я не пачуў на сходзе нічога новага: ні ідэяў, ні мэтаў, ні больш дасканалых меркаваньняў, чым пяць, дзесяць гадоў таму.

2. Штогод зьяўляюцца новыя людзі, нехта сыходзіць. Гэта не выклікае ні якасных пераменаў, ні колькаснага росту. Новыя людзі не нясуць дадатковай актыўнасьці.

3. Такія сходы яскрава адлюстроўваюць стагнацыю. Культурную ў першую чаргу. Ідучы на сход, я не чакаў ад яго нічога станоўчага. Калі я не адзін з такім настроем, значыць, такія дэманстрацыі супраціву існаму рэжыму ператварыліся ў рытуал.

Кожны год мы рытуальна сустракаемся, каб паскардзіцца адзін аднаму на цяжкі лёс. Пасьля кожнай сустрэчы мы разыходзімся незадаволеныя, таму не працягваем, а прыдумляем нешта іншае. Зьбіраліся на Ўсебеларускі зьезд, а цяпер на Сход інтэлігенцыі. Назва іншая, а склад удзельнікаў той самы, дый зьмест.

Патрэбны новыя ідэі, новыя людзі, новыя мэты. Інакш мы губляем самі сябе. Беларусь не загіне, пакуль мы жывыя. Толькі мы нейкія ні жывыя ні мертвыя. Нейкія невыразныя. Ад таго і ўся бяда.

Уладзімер Мацкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск17

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская праваслаўная царква вярнула ў назву «Маскоўскі патрыярхат» пасля заўвагі з Масквы29

Некалькі дзясяткаў чалавек пратэставалі ў Вільні супраць Офіса Ціханоўскай22

Ціханоўская прапанавала Трампу, як далей дзейнічаць у пытанні Беларусі11

Сям’я, якая пераехала з Аўстрыі ў вёску пад Слуцкам, вяртаецца назад17

З вальера заасаду на вачах у наведвальнікаў уцякла ваўчыца. Адміністрацыя: Нічога страшнага, яна сама баіцца людзей4

Сірата з асаблівасцямі развіцця з Хойнікаў аказаўся на вайне супраць Украіны. Апякун кажа, што падманам4

Як зараз выглядае магіла Алеся Пушкіна ФОТАФАКТ12

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск17

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць