Архіў

Беларускія студэнты ў палоне пнэўманіі

У Кітаі, апанаваным эпідэміяй атыповай пнэўманіі (SARS), дагэтуль застаюцца студэнты беларускіх ВНУ, пасланыя туды на стаж. Вывозіць з Кітаю іх не зьбіраюцца, хоць сем’і дыпляматаў эвакуявалі.

Студэнты трох унівэрсытэтаў: Беларускага дзяржаўнага, Менскага лінгвістычнага і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага — знаходзяцца ў самім Пэкіне, у Цзянцзыні і ў правінцыі Дылінь. З шасьцёх студэнтаў БДУ, якія перабываюць у Кітаі, трое жывуць там ужо другі год, а рэшта прыехала ўвосень 2002 г. Карэспандэнт «НН» зьвязаўся праз тэлефон зь Міхаілам Асадчым, студэнтам факультэту міжнародных зносінаў, які вучыцца ў Паўночна-Ўсходнім унівэрсытэце (каля Харбіну, правінцыя Дылінь).

Міхаіл кажа, што эвакуяваць на Бацькаўшчыну іх пакуль што не зьбіраюцца: «З навучальных установаў адкліканыя мангольскія, узбэцкія, карэйскія ды японскія студэнты, бо гэтыя краіны зачыняюць свае межы з Кітаем. Нас не адклікаюць, бо Расея пакідае сваю мяжу адкрытай, а ў Беларусь мы езьдзім празь яе.

Суседні з намі Дылінскі ўнівэрсытэт зачынены, бо там выявілі дваіх хворых на атыповую пнэўманію. Наш кампус (студэнцкі гарадок) закрылі для кітайцаў, але заняткаў для замежнікаў (то бок для нас) не спынілі. Таму нам (хоць і з пэўнымі цяжкасьцямі) удалося дабіцца дазволу на выхады ў горад — па пропусках.

У кампусе пастаянна праводзяць дэзінфэкцыю, перадаюць парады, як засьцерагацца ад хваробы. Усім раздалі маскі, але на заняткі мы ходзім бязь іх: карысьць ад іх ёсьць хіба ў вялікай гурме людзей ды ў грамадзкім транспарце».

Беларускі студэнт спадзяецца хутка вярнуцца дадому: у зьвязку з эпідэміяй Паўночна-Ўсходні ўнівэрсытэт скасаваў вакацыі, таму навучальны год выйдзе карацейшы за звычайны.

Тым часам першы сакратар аддзелу прэс-службы Ўпраўленьня інфармацыі МЗС Сяргей Скварцоў на брыфінгу 8 траўня зазначыў, што з Кітаю эвакуяваныя сем’і беларускіх дыпляматаў (самі дыпляматы засталіся). Чыноўнік прызнаўся, што МЗС ня ведае, колькі нашых суайчыньнікаў можа быць у Кітаі ды іншых краінах таго рэгіёну.

Аркадзь Шанскі, СР

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць