Архіў

Пасьля «Нашай Украіны» — «Наша Малдова»

У Mалдове паўстала новая палітычная сіла. Правацэнтрысты аб’ядналіся за два гады да парлямэнцкіх выбараў 2005 г. 19 ліпеня на ўстаноўчым зьезьдзе Сацыял-дэмакратычны альянс, Альянс незалежных, Лібэральная і Народна-дэмакратычная партыі ўтварылі саюз «Moldova Noastra» («Наша Малдова»).

Ганаровым старшынём стаў першы прэзыдэнт незалежнай Малдовы Мірча Сьнегур. Кіраваць новым палітычным фармаваньнем будзе трыюмвірат: былы начальнік дарожнай паліцыі Вячаслаў Унцілэ, былы прэм’ер Думітру Брагіш і дзейны кішынэўскі бурмістар Сэрафім Урэкян. Апошні, дарэчы, змог адстаяць сваю пасаду на травеньскіх выбарах у цяжкай барацьбе з кандыдатам-камуністам.

У траўні, падчас мясцовых выбараў, цэнтрысты ўжо змагаліся адзіным блёкам і набралі больш за 20% галасоў, склаўшы рэальную канкурэнцыю кампартыі. Заснавальнікі Альянсу мерацца стварыць палітычную сілу, што будзе альтэрнатывай кіроўнай Партыі камуністаў. Для стварэньня новае партыі многім цэнтрысцкім палітыкам давялося адмовіцца ад сваіх пэрсанальных амбіцыяў. Вырашана, напрыклад, што «Наша Малдова» будзе правапераемніцай толькі аднаго Сацыял-дэмакратычнага альянсу, а ўсе астатнія партыі-заснавальніцы пагадзіліся распусьціцца.

«Наша Малдова» выступае за ажыцьцяўленьне лібэральных эканамічных рэформаў, ставіць задачу інтэграцыі ў эўрапейскія структуры і зазначае, што трэба, каб кожны грамадзянін паважаў гістарычныя і культурныя каштоўнасьці карэннага насельніцтва ды румынскую мову. У галіне вонкавай палітыкі «Наша Малдова» ўважае, што інтэгравацца ў Эўропу можна «шляхам падтрымкі з боку Румыніі».

Хрысьціянскія дэмакраты, наступнікі Народнага фронту Малдовы, не ўвайшлі ў новы альянс.

Сяргей Рак

Каментары

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Праляцела шмат розных думак». Рыбак расказаў, як да яго ў эфір уварваўся лось

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць