Архіў

Мой кандыдат

Голас маладога

Калі я быў малы, тата ці дзядуля заўсёды бралі мяне з сабою на выбары і даручалі самае адказнае — апусьціць бюлетэнь у скрынку. Я і цяпер малы, бо ня маю пакуль права голасу. Для ЦВК я — ніхто. Але праз год я стану каштоўным чалавекам для сваёй дзяржавы, і мяне пачнуць з усіх бакоў апрацоўваць, інфармаваць, інструктаваць.

На выбары я, хутчэй за ўсё, пайду. Бо гэта — пячатка на маёй даросласьці, атрыбут грамадзянства, вялікі гонар для любога чалавека.

Мне патрэбны кандыдат. Ня дужа стары, бо «ў Сьцяпаныча з трэцяга пад’езду маразм крапчае з кожным днём». Але ж і не занадта малады, бо мой сябар Віталік толькі і можа, што піва жлукціць ды казаць «тру». Гэта пэўна не стаханавец з Камвольнага камбінату і дакладна не дырэктарка раддому. Бо адзін «любімчык калектыву», а другая — «тыранічная сьцерва». Гэта пэўна не дачка якіх-небудзь пятро-міронычаў і ня сын дырэктара абутковай фабрыкі. Кандыдат мой павінен у сваёй выбарчай праграме дзяліцца плянамі працы, выкананьне якіх падаецца мне цалкам рэальным. Ён ні ў якім разе ня будзе раздаваць абяцанкі кшталту «свабоду папугаям», «бясплатныя дыскатэкі студэнтам», «пэнсіянэрам — годную пэнсію».

Гэта — спакойны, прыемны чалавек, які на сустрэчы з выбаршчыкамі дасьць нумар свайго хатняга тэлефона са словамі: «Калі мяне выбяруць, тэлефануйце з вашымі праблемамі». Гэты чалавек вольна размаўляе са мной па-беларуску, а перад чыноўнікамі абараняе мае інтарэсы на той мове, на якой да іх хоць што-небудзь дойдзе. Пасьля таго, як яго выбяруць дэпутатам, я буду бачыць яго ня толькі па тэлебачаньні. Магчыма, гэта былы вайсковец, але ні ў якім разе ня дзейсны! Ён — ня бард, не пісьменьнік. Бо адзінае прыемнае выключэньне паэта-кіраўніка — Генадзь Бураўкін.

Мой кандыдат — беспартыйны. У гэтым выпадку я хоць трохі веру, што абараняць ён будзе інтарэсы маёй сям’і, а не сваёй партыі. Я буду ведаць, што мяне ня выкарысталі адно для таго, каб правесьці як мага болей прадстаўнікоў гэтай партыі. Але вызначэньне «беспартыйны» не выключае, што па духу майго кандыдата можна аднесьці да «зялёных» ці яшчэ якіх «ружовых».

Мой кандыдат здольны назваць найвышэйшую кропку Беларусі ды першага князя ВКЛ. Ён, як напісаў паэт Сяргей Прылуцкі, можа адрозьніць паняткі «густ» і «смак».

Магчыма, гэта журналіст. Бо журналісты да народу бліжэйшыя нават за кантралёраў «сотага» аўтобуса. Можа, гэта юрыст. Бо проста крычаць «Даеш беларускую мову!» і я магу. Мне трэба, каб мой кандыдат казаў у парлямэнце: «Даеш беларускую мову ў адпаведнасьці з артыкулам...» У той жа час, мой кандыдат ведае, што такое Інтэрнэт, ды можа самастойна разабрацца ў мэню мабільніка. Бо ён — не тугадум. Мой кандыдат у стане даць хуткі лягічны адказ на дакладнае пытаньне. Бо ён — ня тормаз.

Урэшце, мой кандыдат ня скажа: «Меня, как русского человека, радует, что Лицей закрыли».

Бо мой кандыдат — беларус. І ня толькі па савецкім пашпарце.

Глеб Лабадзенка, навучэнец Беларускага ліцэю

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рэжысёр расказаў, як у маладосці пазнаёміўся ў ЗША з адным з самых уплывовых украінцаў7

Мультыкомплекс каля Камароўскага рынку ў Мінску плануюць дабудаваць у 2026 годзе2

Пажар на станцыі і спыненне цягнікоў — у Расіі кажуць пра масіраваную атаку БПЛА1

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць