Архіў

Паўліна Качаткова

Вучні

Апошні дзень лістапада быў надзвычай цёплы, бязь сьнегу.

У двары красавала прымула. Наіўная. Яна і раньняй вясной першая вытыркаецца, калі яшчэ невядома, што да чаго. Але ня толькі прымула зьдзіўляла неабачлівасьцю — сад не пазбыўся колераў: з-пад плоту вызіралі фіялетавыя лясныя фіялкі, дый трава зусім зялёная. І гэта ў той час, як гіяцынты, касачы і яшчэ некаторыя галяндзкія цыбульныя расьліны ўжо надзейна схаваныя пад дробным драўляным пілавіньнем — падрыхтаваныя да зімы: ужо час. Кажуць, у гэты год і пчолы падмануліся восеньскім цяплом — вылецелі шукаць мёд. Мёду няма. Шмат зь іх загінула. Таксама наіўныя.

На цёплай кухні пад каньяк з пэрсыкавай гарбатай мы гаварылі з дасьведчанай настаўніцай пра жыцьцё і вучняў. Ці можна сказаць яшчэ — пра жыцьцё навучальнай установы, якую наведваюць выключна хлопцы.

У газавай калёнцы шугала полымя, на буфэце ляжалі белыя кот і котка — маці і сын з пухнатымі хвастамі. Я глядзела, як гайдаецца адбітак верхавіны вярбы ў буфэтным шкле, і слухала...

— На ўроку яны нешта чытаюць і чытаюць, і так ім весела. Я доўга не зьвяртала ўвагі, але гляджу, што яны так знарок чытаюць, каб я пабачыла. Урэшце мая цікаўнасьць узяла верх. Я забрала гэты сшытак. Паглядзела, а там такое.... Напісана пра маю каляжанку — паважаную настаўніцу біялёгіі. Крывымі літарамі напісана, што б ён хацеў зь ёй зрабіць — і як бы ён яе хацеў. Я, вядома: «Аааа...» Як выглядае мая каляжанка настаўніца біялёгіі? Высокая жанчына, пышная, з тонкай таліяй, на крэпкіх нагах. Такая супэржанчына пад пяцьдзясят.

— А той, хто пісаў крывымі літарам, ён хто?

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Ініцыятыва Maldzis выкупіла «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча8

Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў3

«Ультраэкзотыка для самотнага турыста». Ці зацікавіць Іран беларусаў і ці паедуць турысты з Ірана ў Беларусь1

Паглядзіце, якія рэчы стварылі беларускія дызайнеркі, натхняючыся Палессем і пераасэнсоўваючы асабісты боль5

Сярожамі і Валодзямі цяпер называюць зрэдзьчас5

У ЗША бяздомны мужчына забіў 23-гадовую ўкраінскую мастачку і мадэль5

Археолагі пастарылі Менск на 70 гадоў4

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?17

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць