Архіў

Адною нагою ў гісторыі

БССР увасабляе жыцьцё без адказнасьці за ўласную краіну.

Гэта спосаб добра жыць, пазьбягаючы цяжкіх рашэньняў і адказнасьці.

Для беларусаў, якія бачылі яе на свае вочы, яна выглядае пунктам апоры, вакол якога перакуліўся сьвет. Бо сьвет відавочна перакуліўся — а БССР «засталася як была». Амаль кожны паўналетні жыхар Беларусі мог бы напісаць пра яе ўспаміны. Але час для ўспамінаў пакуль не прыйшоў. Спахопімся мы хіба тады, калі будзе аб’яўлены плебісцыт пра ўступленьне ў Эўразьвяз. А як жа наша рэспубліка? Нямашака.

БССР застаецца істотным складнікам найбольш пашыранай сыстэмы грамадзкіх каардынат, служыць публіцыстам і аналітыкам крыніцаю натхненьня — што з адмоўным, што з дадатным знакам, а перш за ўсё застаецца пунктам адліку — эмацыйнага, аналітычнага, спэкулятыўна-візіянэрскага. БССР — гэта парадыгма.

Хай сабе яна намінальна спыніла існаваньне, але нязьлічаная плойма адказных людзей дагэтуль нястомна нагадвае, што наша рэспубліка нікуды ня зьнікла, а толькі крыху схавалася.

Важкасьць БССРаўскае спадчыны вызначае сумны факт, што беларуская думка слаба падрыхтавалася да зьнікненьня савецкага ладу і дагэтуль ня выканала задачы стварэньня альтэрнатыўнай мадэлі разьвіцьця краіны. «Асаблівасьцю беларускага палітычнага жыцьця зьяўляецца забарона на альтэрнатыву палітычнай штодзённасьці», — чытаем у апошнім нумары «Arche» (Нэлі Бекус, «Беларусь, уяўленая інакш»). Падаецца, што падсумаваньне прыдатнае для ўсяго пасьлякастрычніцкага пэрыяду беларускай гісторыі.

Ці можна выключыць з гэтага пэрыяду постсавецкія гады? Матэрыялы «Arche» нагадваюць: пераадоленьне савецкіх стэрэатыпаў запозьненае і доўгае. Пасьля таго як памяняліся палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя рэаліі, адбыўся стратэгічны адыход на апошні рубеж абароны, у мазгі насельніцтва. Спробам падпарадкаваць настальгічныя стэрэатыпы патрэбам бягучай палітыкі ўладаў прысьвячаюцца артыкулы Віталя Сіліцкага і Юрыя Чавусава.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Даніла Жукоўскі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады18

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Служба бяспекі Украіны заявіла, што прадухіліла чарговы замах на журналіста Дзмітрыя Гардона1

Дэпутаты тэрмінова адобрылі штрафы за адсутнасць бульбы ў крамах6

Разведка Ізраіля: Іран вывез узбагачаны ўран з ядзерных аб’ектаў да ўдараў ЗША4

Адзін з 14 памілаваных — паляк Хуберт Мруз, асуджаны за наркотыкі9

У школах анексіраваных рэгіёнаў расійскія ўлады спыняюць вывучэнне ўкраінскай мовы і літаратуры12

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»22

У Суджанскім раёне Расіі марадзёры забілі начальніка ваеннай паліцыі3

«Я не гатую дома зусім». Мінчане дзеляцца, колькі каштуе харчавацца ў горадзе7

Арыштаваныя дырэктары страхавых кампаній ТАСК і «Прамтрансінвест»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады18

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць