Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»55

Лукашэнка праігнараваў расейскі прыз

Здагадайцеся з трох разоў, чыя каманда перамагла на спаборніцтвах у гонар афіцыйнага сьвята незалежнасьці:)

Спачатку тэст на кемлівасьць. Здагадайцеся з трох разоў, чыя каманда перамагла сёньня ў лыжаролернай эстафеце на спаборніцтвах у гонар афіцыйнага сьвята незалежнасьці :-)) Малайцы, правільна!

А цяпер — болей пікантная навіна. Лукашэнка не паляцеў ў Растоў, дзе ўчора ладзіліся скачкі на прыз прэзыдэнта Расеі. Хаця некаторыя мэдыі пасьпяшаліся паведаміць, нібыта беларускі прэзыдэнт накіраваўся туды зь Менску разам з высокім госьцем — Уга Чавэсам. Пуцін жа запрашаў на дэрбі як вэнэсуэльца, так і ўсіх лідэраў СНД.

Як паведамляла маскоўская тэлевізія, у Растове крамлёўскі гаспадар спалучаў прыемнае з карысным. Правёў некалькі сустрэчаў, у прыватнасьці з Аліевым.

Бадай, маюць рацыю аналітыкі, якія кажуць, што для дыялёгу Пуціна з Лукашэнкам няма сфармаванага парадку дня. Нядаўні прылёт у Менск галоўнага расейскага дыплямата Лаўрова меў хутчэй рытуальны характар.

Між тым маскоўскія мэдыі ня тояць, што скачкі на прыз прэзыдэнта Расеі, якім зараз надаюць там значэньне адной з найважнейшых сьвецкіх імпрэзаў году, фактычна ёсьць рымэйкам колішняга "Імпэратарскага прызу". Так што ігнараваньне гэтага мерапрыемства пры жаданьні можна трактаваць і як выклік імпэрскім традыцыям :-) Не патрэбныя нам забавы іхняе вялікасьці, у нас свая сувэрэнная лыжаролерная траса! :-)

Пуцін жа, у сваю чаргу, выбраўся сёньня да Буша. Там, на ранча, яны паспрабуюць знайсьці паразуменьне ў пытаньні ПРА. Расея шмат фантануе на гэты конт, але гонку ўзбраеньняў з Амэрыкай ня вытрымае. Так што да "асымэтрычнага адказу", якому гатовы небескарысьліва паспрыяць Менск, можа і не дайсьці.

P.S. Тры дні таму расейскі міністар Лаўроў, ухіляючыся ад пытаньня, ці сустрэнуцца Пуцін з Лукашэнкам у Растове, аджартаваўся: "…Ну а хто пераможа на скачках, паглядзім". На растоўскім іпадроме гэтым разам выйграў, дарэчы, не фаварыт, а клясычны "цёмны конік". У палітычных дэрбі таксама бывае па-рознаму :-)

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка11

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай2

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка11

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць