Архіў

50 радкоў рэдактара

КАЗУЛІН. Ці можна перамагчы цмока, ня маючы ўласнага цмока? Ці варта перамагаць цмока, гадуючы ўласнага цмока? Гэтыя вечныя пытаньні задаюць у бастыёнах незалежнага грамадзтва. Вылучэньне Казуліна выклікала там лёгкую сумятню. Быццам бы і даўно чаканае, яно аказалася для ўсіх інтрыгоўнай неспадзяванкай. Моцны кандыдат, новы палітык нечаканымі хадамі прыкаваў да сябе ўвагу СМІ. Хтосьці дасканала прадумаў яму першыя крокі.

Казуліна трымае відавочная воля да ўлады. Але не трымае ідэя.

Лідэрам «Пяцёркі+» цяжка спрачацца з Казуліным у мэдыйнасьці. Слабыя палітыкі таму і слабыя, што ня здольны арганізаваць нічога, акрамя прэс-рэлізу. Выклік Казуліна абавязкова магнэтызуе і іншых кандыдатаў. Наступныя тыдні абяцаюць палітычныя цікавосткі.

Ня факт, што Казулін дойдзе да выбараў. Але ягонае ўступленьне ў гульню магутна расчышчае поле для палітычнага манэўру. Узрастаюць шанцы, што краіна разварушыцца. Гэта ў аўторак амаль адкрытым тэкстам прызнаў А.Лукашэнка («апазыцыя мае шанцы прыйсьці да ўлады толькі ў выпадку ўзьнікненьня палітычнага хаосу»).

З-за мяжы Казулін здаецца, мусіць, ідэальным кандыдатам. А зь сярэдзіны ён выглядае супярэчлівай фігурай. З аднаго боку, Казуліну яшчэ не даказаў сваёй адданасьці ідэалам свабоды і беларускасьці. Зь іншага боку, яму нялёгка будзе ўцягнуць у змаганьне людзей запалоханай сыстэмы. Усяго чатыры дні, і на падпісантаў казулінскага маніфэсту абрынуліся рэпрэсіі. Зь іншага боку, нечакана паўстае пытаньне адказнасьці такіх, як Казулін, за рэпрэсіі ўлады ў апошнія 10 гадоў.

ЯКАЯ МУЗЫКА НАМ ПАТРЭБНАЯ.

Палітычная актыўнасьць як стыль жыцьця цяпер ня ў модзе. Ад гэтае ўсеагульнай «празнасьці» і абыякавасьці часам хочацца выць. Паласа «Стыль жыцьця» Тэды Лі — апалёгія грамадзянскай актыўнасьці як лайфстайлу.

Ніша радыкальнага нон-канфармізму незанятая і ў музыцы. Ніхто ня ставіць на дысках «Толькі не для АНТ». Ніхто не дае канцэртаў на лясных прагалінах. Бяз «нашым і вашым». Ды на словы Купалы. А то і Коласа. Хто там ідзе новы ў музыцы?

Каментары

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць