Архіў

Адам Глёбус

Гарэцкі і 2, або Як беларусы любяць лічбу два

Калі Максім Гарэцкі пісаў аповесьць «Дзьве душы», пэўна ж, ён і думаць ня думаў, што ў беларуса будзе ажно два дні незалежнасьці: 25 сакавіка і 3 ліпеня. Двудушнасьць беларуса распаўсюдзілася на ўсё чыста. У беларуса дзьве сталіцы — Мінск і Менск, ці Менск і Вільня, ці Мінск і Масква. Усё залежыць ад перакананьняў, але ж і дзяржавы ў яго дзьве — БНР і РБ, РБ і Саюзная дзяржава. Круці ўлева ці ўправа, а дзяржавы будзе дзьве. І мовы дзьве. І граматыкі дзьве. Гербоў два — конь і капуста. Сьцягоў два. Веры дзьве, таму і Хрыстос уваскрасае ў беларускай сьвядомасьці двойчы. Новы год гэтаксама двойчы надыходзіць. Калі беларусу сказаць: «Адзін цар, адна вера, адзін народ!» Ён адкажа: «Адна-адна, адзін-адзін, ага-ага…»

Беларус — паэт, на тэзу ён знойдзе антытэзу ў простых паўторах. Таму і вялікіх паэтаў у беларуса два — Колас і Купала, Пушкін і Міцкевіч, Шэксьпір і Быкаў… Дзьве нагі ў беларуса, дзьве рукі і два вокі. Дзьве жонкі, дзьве каханкі, два сыны — разумны і дурань, дзьве дачкі — бабіна дачка і дзедава дачка, два браты — багаты і бедны. У беларуса адзін нос, і ён страшэнна праз гэта перажывае, але супакойвае сябе тым, што ў носе дзьве дзіркі.

напiсаў 05.07.2003, 21:44

Такубоку і нікчэмнасьць

Подыхі Азіі жахлівыя. Хто ніколі ня быў у азіяцкіх краінах, таму цяжка зразумець і паверыць у тое бязьмежна-безнадзейнае, што пануе на жоўта-залатым кантынэнце. «Няўжо можа быць нешта, створанае чалавекам, — вялікае? Сам чалавек не вялікі, не каштоўны», — кажа Ісікава Такубоку ў «Дзёньніку, напісаным лацінкай». Ён нібыта засьцерагае заходнюю, лацінскую, хрысьціянскую культуру ад празьмернага захапленьня Ўсходам.

напiсаў 05.10.2003, 17:30

Багушэвіч і абвесткі ў мэтро

Калі слухаў бясконцыя папярэджаньні пра зладзеяў у мэтро, прыйшла думка: трэба заклік Багушэвіча «Не пакідайце мовы сваёй, каб ня ўмёрлі!» перарабіць на «Не пакідайце рэчаў сваіх, каб ня сьпёрлі!»

напiсаў 07.07.2005, 13:22

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку69

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі10

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару29

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам13

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы14

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку69

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць