Аўто

Штрафы для нецвярозых кіроўцаў вырастуць да 10 мільёнаў

І пакуль штраф не выплаціш — машыну не аддадуць». А паўторнае парушэнне — канфіскацыя.

Генпракуратура распрацавала прапановы па ўзмацненні пакарання для нецвярозых кіроўцаў.
У тых, хто папаўся ўпершыню, машыну не канфіскуюць, тлумачыць кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры Пётр Кісялёў.
«Штрафы павялічацца: калі раней было ад 15 да 30 базавых велічынь за кіраванне ў нецвярозым стане, то цяпер будзе ад 50 да 100.
З пазбаўленнем правоў кіроўцы, зразумела. А машыну маюць права супрацоўнікі ДАІ — на штрафстаяначку. І пакуль штраф не выплаціш — не аддадуць».

Але калі цягам года аматара выпіць затрымаюць паўторна, то тут і чакае самае страшнае. Бо гэта ўжо не адміністрацыйнае, а крымінальнае парушэнне.

«Прапаноўваецца павялічыць да 3 гадоў пазбаўлення волі — гэта самае вялікае, што можа быць (цяпер волі пазбаўляюць на тэрмін да 2 гадоў) і будзе прадугледжаная канфіскацыя аўтамабіля. Незалежна ад таго, каму ён належыць».

Калі нецвярозы кіроўцы нанёс цяжкія цялесныя пашкоджанні альбо забіў аднаго чалавека, то прапаноўваецца павялічыць максімальны тэрмін пазбаўлення волі з 5 да 7 гадоў. Калі ж у выніку ДТЗ загінулі двое ці больш чалавек, то пакаранне павялічваюць да 10 гадоў. Усё — з канфіскацыяй аўто.

Ніякіх зменаў наконт дапушчальнай колькасці выпітага алкаголю ў законапраекце няма — застаюцца тыя ж самыя 0,3 праміле.
Што тычыцца лекаў на спірце, то, сцвярджае Кісялёў, калі іх прымаць адпаведнасці з прызначэннем доктара — мяжы дазволенага не дасягнеш. І запэўнівае — больш жорсткае пакаранне зменшыць колькасць нецвярозых кіроўцаў.

З гэтым не згодны былы інспектар ДАІ, выкладчык Акадэміі МУС Юрый Красноў.

«Эфект усё адно нейкі будзе, але ён будзе не такі, як яго чакаюць. А ў выніку што атрымаецца? „А давайце мы яшчэ будзем і дамы канфіскоўваць!“
І кватэры канфіскоўваць. А потым скажуць: „А давайце мы будзем расстрэльваць! Бо мы не ведаем, што яшчэ рабіць“. Вось, крымінальную адказнасць увялі ў сакавіку 2006 года. На пачатку сакавіка колькасць кіроўцаў, якія сядалі нецвярозымі за руль, рэзка скарацілася. А праз некалькі дзён усё выраўнялася, і паводле статыстыкі сталі затрымліваць столькі ж нецвярозых кіроўцаў».

Згодны з ім і кіроўца з 25-гадовым стажам Васіль.

«Не дапаможа! На „авось“ людзі прывыклі: „Вось, вып’ю, авось мяне не зловяць, паеду“. Тым больш, што не мала людзей, у якіх шмат грошай у кішэні — кожны разлічвае адкупіцца. Таму — як пілі, так і будуць піць!»

Зараз прапановы Генпракуратуры і Мінюста наконт больш жорсткага пакарання нецвярозых кіроўцаў знаходзяцца на ўзгадненні ў прэзідэнцкай адміністрацыі.
Пётр Кісялёў не выключае, што іх адмыслоўцы ўнясуць свае прапановы ў законапраект. Але, разважае, калі сыходзіць з настрою кіраўніка краіны падчас апошняй прэс-канферэнцыі, то калі якія змены і будуць, то толькі ў бок яшчэ больш жорсткага пакарання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе7

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Усе навіны →
Усе навіны

На чыгуначных рэйках у Польшчы знайшлі патроны, злучаныя дротам4

Каманда беларуса Дзмітрыя Банчынчэ перамагла ў папулярным расійскім шоу «Ліга танца»8

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы3

Праціўнікі Ціханоўскай сабраліся на «Сход неабыякавых» у Вільні38

«Там ты багацейшы, а тут — шчаслівейшы». Айцішнік 25 гадоў жыве ў Славeніі — закахаўся (у краіну) у камандзіроўцы5

Вызваленыя ўчора каталіцкія святары знаходзяцца ў Ватыкане7

Хтосьці з ваенкамата Гомельшчыны забраніраваў люксавыя апартаменты і выпадкова апублічыў гэта13

Віцебская фабрыка выпусціла дываны з матрошкамі10

Дзіўную і злавесную карціну Фрыды Кала купілі за рэкордныя для жанчыны-мастачкі грошы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе7

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць