Грамадства55

Хрэнін: Адбор на службу ў армію пастрожаць

У Печах сёння адбылася ўрачыстая цырымонія прыняцця ваеннай прысягі, на якой прысутнічаў міністр абароны Віктар Хрэнін.

Больш за 10 тысяч навабранцаў па ўсёй краіне прамовілі словы вернасці Радзіме, а разам з імі — іх сем’і, блізкія і сябры, якія прыехалі падтрымаць маладых вайскоўцаў у гэты важны дзень, піша «Мінская праўда».

Міністр падкрэсліў, што сама традыцыя праводзіць сыноў у армію ўсёй сям’ёй стала добрай і аб’ядноўваючай: «Тэкст прысягі пачынаецца са слоў, якімі новабранец вызначае сябе як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Прыносячы клятву на вернасць Радзіме, ён бярэ на сябе вялікую адказнасць — перш за ўсё, за яе абарону. І гэтую адказнасць малады мужчына павінен будзе несці праз усё сваё жыццё».

Віктар Хрэнін адзначыў, што праграмы баявой падрыхтоўкі ў Узброеных сілах значна змяніліся. Сёння акцэнт робіцца на індывідуальную падрыхтоўку: агнявую, тактычную, інжынерную, авалоданне тактычнай медыцынай, кіраванне беспілотнымі лятальнымі апаратамі і супрацьдзеянне ім.

«Мы разумеем, што менавіта фізічная вынослівасць ляжыць у аснове валодання ўсімі ваеннымі спецыяльнасцямі і з’яўляецца фундаментам баяздольнасці. Ацэнка «добра» і вышэй — гэта прахадны бал для службы па кантракце. Але і тэрмінавікамі прыйдзецца сур’ёзна папрацаваць над сваёй вынослівасцю», — сказаў ён.

Міністр абароны адзначыў, што змянілася стаўленне моладзі да службы: расце цікавасць да кантрактнай службы, а значыць, патрабаванні да адбору ўзмацняюцца.

«Сёння мы маем магчымасць выбіраць лепшых хлопцаў. Не толькі высокая матывацыя, але і высокая фізічная падрыхтоўка становяцца абавязковымі ўмовамі», — сказаў Віктар Хрэнін.

Каментары5

  • Злы
    22.11.2025
    Ён сам верыць у тое, што вярзе? Мяркуючы па апошніх зменах у заканадаўстве, прызываюць хутка пачнуць нават аднарукіх і аднаногіх
  • даведка
    22.11.2025
    В силы специальных операций (экс-ВДВ) набрали в этот призыв метр с шапкой.
  • Мацей
    22.11.2025
    пад словам "Радзіма" хрэнін разумее рэжым лукашэнкі. кожнаму мужчыне прапануецца класці жыццё за лукашэнкаўскія рэзідэнцыі, бізнесы баскава, каб працягваліся рэпрэсіі, за шпіца Умку які жарэ са стала і усю сямейку

Цяпер чытаюць

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк8

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп упэўнены, што Украіна хутка страціць Данбас. Але іншым трывожыцца няма чаго14

Пуцін атрымаў план Трампа, але настроены працягваць ваяваць8

У калоніі «Воўчыя норы» абавязалі рабіць званкі праз расійскі мэсэнджар Max8

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі74

Цягнікі з Мінска да Друі ўсё ж вырашылі не адмяняць1

17‑гадовы блогер, які шыкаваў на грошы са збору на хворае дзіця, зноў збіраецца разыгрываць айфоны10

Да канца года адкрыецца кавярня «Вежа» ў мінскай воданапорнай вежы каля праспекта Жукава

«Абы хутчэй дабрацца да мамы». Беларускі, якія жывуць за мяжой, расказалі пра допыты на беларускай мяжы5

У Горацкім раёне мужчына выратаваў на пажары двух суседскіх дзяцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк8

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць