Свет44

Еўракамісар паабяцаў Украіне газ з Еўропы

Камісар ЕС у пытаннях энергетыкі Гюнтэр Этынгэр чакае, што рэверсныя пастаўкі газу ва Украіну праз тэрыторыю Славакіі будуць распачатыя наступнай зімой.

«Я чакаю, што наступнай зімой калідор рэверснага транзіту газу праз Славакію будзе адкрыты», - сказаў ён. Пры гэтым Гюнтэр Этынгэр прызнаў, што Славакія блакавала рэвэрс газу ва Украіну, маючы тэхнічную магчымасць для яго перапампоўкі.

«Сёння ў вас ужо ёсць магчымасць рэверсу - праз Польшчу, Венгрыю. Мы працуем над павелічэннем колькасці шляхоў, якія дазволяць вам атрымліваць газ з LNG-тэрміналаў у Міжземным моры, Галандыі.
Сапраўды, была праблема з тым, што ўрад у Браціславе не дазволіў рэверс. Але гэта адзінкавы выпадак», - сказаў еўракамісар. Таксама Г.Этынгэр дадаў, што ён кантактуе з урадам Славакіі.

Украіна плануе ў 2013 годзе ўкласці кантракт на пастаўку прыроднага газу ў аб'ёме 7 млрд куб. м. у год праз тэрыторыю Венгрыі і Славакіі. З 1 сакавіка 2012 «Укртрансгаз» забяспечыў магчымасць прыёму газу з Венгрыі ва Украіну ў аб'ёме да 3 млн куб. м. у дзень у зімовы перыяд і больш за 1 млн куб. м. - у летні. Пытанне пастаўкі газу з тэрыторыі Славакіі ў аб'ёме да 3 млн куб. м у дзень на гэты момант патрабуе тэхналагічнага ўзгаднення.

Напачатку лютага 2013 міністр энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Эдуард Ставіцкі заявіў, што Украіна плануе ў першым квартале гэтага года пачаць пастаўкі газу з Еўропы праз Славакію і Венгрыю.

Нагадаем, што згодна з пагадненнем, максімальны аб'ём газу, які можа быць пастаўлены ва Украіну нямецкім газавым трэйдарам RWE Supply & Trading, складае 10 млрд куб. м. RWE Supply & Trading прадаў Нацыянальнай акцыянернай кампаніі «Нафтагаз Украіны» паводле вынікаў 2012 года, першага года, у якім краіна пачала імпартаваць гэты від паліва з еўрапейскага рынку, 56 млн куб. м газу.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы43

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць