Меркаванні4141

Карпарацыя забаваў: Хартыя'97 вінаватая ў крызісе 2011 года

Дырэктар «Карпарацыі забаваў» Андрэй Аляксееў тлумачыць, чаму білеты на Depeche Mode такія дарагія.

Дырэктар канцэртнага агенцтва «Карпарацыя забаваў» Андрэй Аляксееў абвінаваціў сайт Хартыі'97 у зрыве канцэрту Depeche Mode у Мінску.
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю музычнаму сайту Ultra-Music. Ён адрэагаваў на публікацыю, у якой тлумачылася, што квіткі на Depeche Mode у Мінску даражэй, чым у Празе і Дзюсельдорфе.

"Гэта арганізацыі, якія існуюць на грошы, якія яны атрымліваюць з Еўропы, ад нейкіх гаспадароў. У мяне такое адчуванне, што яны атрымалі заданне сарваць канцэрт Depeche Mode у Беларусі і паказаць, як у Еўразвязе добра і танна, нават не ўнікаючы ў маштабы пляцовак. Ім проста паступіла задача ад Еўразвяза прыцягнуць беларускіх грамадзян з грашыма на канцэрты туды (у Еўропе зараз крызіс). Але, мяркуючы па ўсім, іх піяр-акцыя правалілася, квіткі на менскі канцэрт прадаюцца добра.

Бізнес «Хартыі'97» я бачу ў куплі і продажы палітычнай інфармацыі так, як ім выгадна. Яны, у адрозненне ад мяне (я рэзідэнт Рэспублікі Беларусь і жыву ў гэтай краіне), чамусьці размяшчаюць свой сайт за межамі Беларусі.

Гэтак жа я лічу, што «Хартыя'97» «дапамагла» справакаваць крызіс 2011 года. Я лічу, што яны ў гэтым вінаватыя.

Гэта палітыка, я ў яе моцна лезці не хачу, але я б з гэтымі таварышамі дзейнічаў яшчэ больш жорстка.

Я займаюся сваім бізнесам і спрабую людзей унутры краіны забяспечыць тым, што іншыя людзі ў еўрапейскіх краінах атрымліваюць у сябе дома. Я стараюся рабіць нейкае дабро сваёй краіне і нейкім чынам яе развіваць. А калі людзі, сваё зарабіўшы, самі тонуць і яшчэ дзесяць мільёнаў людзей прымушаюць бяднець - гэта несправядліва. Чаму гэтыя людзі жывуць у гэтай краіне?
Ім тут не падабаецца жыць - яны могуць з'ехаць. Гэта выбар любога вольнага чалавека.

Ведаеце, ёсць дзеці, якія нараджаюцца ў багатых сем'ях, а ёсць дзеці, народжаныя ў бедных сем'ях. У кагосьці ёсць магчымасць атрымаць адукацыю ў Гарвардзе, а нехта выходзіць у дарослае жыццё з адукацыяй у тры класы. Пытанне не ў тым, якая ў цябе адукацыя, а ў тым, што ты хочаш і што ты можаш даць свету, каб ён у далейшым нейкім чынам табе адплаціў. Гісторыя па ўсім свеце сведчыць пра тое, што людзі з рознай адукацыяй і рознымі жаданнямі, часцяком наогул без адукацыі, дасягалі вялікіх поспехаў у жыцці. Міхайла Ламаносаў стаў акадэмікам насуперак усяму.

Калі б я казаў: мне тут замінае вось гэтая кампанія - «Палац Рэспублікі», напрыклад. Яна ж дзяржаўная і можа паўплываць на заканатворчасць у бізнесе. Калі ласка, прыбярыце «Палац Рэспублікі» - гэта было б смешна! Параза - гэта заўсёды шчасце. Немагчыма заўсёды перамагаць. Гэта як у бізнесе, як у жыцці, у нейкіх адносінах паміж людзьмі. Трэба рабіць высновы. Ёсць добрыя гульцы, а ёсць хрэновыя. Калі ты жорсткі гулец, то калі ты сустракаешся з моцным супернікам, твая справа вучыцца і станавіцца мацней.

Тое ж самае з квіткамі на Depeche Mode. Колькі краін у Еўразвязе? Каля трыццаці. Беларусь увайшла ў 17 краін, якія атрымалі Depeche Mode у першай частцы еўрапейскага тура. Знамянальная падзея, што ў нас апошні канцэрт, мы завяршаем тур. Дзесьці гэта добра, дзесьці гэта дрэнна для арганізатараў.

Мы вельмі ўважліва вывучалі сітуацыю ў еўрапейскіх краінах. Там робяць канцэрт на пляцоўках ад 20 да 65 тысяч чалавек. У «Менск-Арэну» месціцца 15 тысяч. Не могуць быць аднолькавымі кошты там, дзе 65, і там, дзе 15.
Па-першае, гэта бізнес. Па-другое, у артыста ёсць пэўныя чаканні па ганарары. Магчыма, кошт быў бы ніжэйшым, але ніхто на рынку не захацеў з намі ўдзельнічаць у спаборніцтве па опэн-эйру. Першапачаткова была ідэя зрабіць опэн-эйр. Мы былі гатовыя, але гурт не атрымаў ніякіх альтэрнатыўных прапаноў. У «Менск-Арэне» будзе адно з самых нармальных шоў.
За 65 еўра вы будзеце артыста бачыць блізка, а не з фан-зоны, якая займае палову футбольнага поля.

Я магу сказаць, што мяне вельмі радуе рэклама віленскага канцэрту. У ёй гаворыцца: «Depeche Mode у Вільні. Сапраўднае еўрапейскае шоў з сапраўдным еўрапейскім гукам»... Літва - добрая еўрапейская краіна. Наколькі я ведаю гісторыю, Вільня калісьці належала Беларусі. У Вільні жыве 250-300 тысяч чалавек. Мы жывем у горадзе з двухмільённым насельніцтвам. Мне здаецца, што у двухмільённым горадзе магчымасцяў больш, чым у горадзе з 250-300 тысячамі насельніцтва. У маленькім горадзе, вядома, ёсць і свае плюсы.

Але я не разумею, чаму беларусы, жывучы ў прыгожай краіне, у якой нашмат больш магчымасцяў (магчыма, трохі менш забаў, і яны ледзь адрозніваюцца ад віленскіх), пастаянна глядзяць у бок Літвы.
Я згодны, што ў іх большы выбар рэчаў, мініеўрапейскі шарм, але паданне на калені перад Еўропай няправільнае. Я згодны, што ў іх многія рэчы зробленыя нашмат больш правільна і лепей, але давайце не забываць пра тое, што ў кожнага свой шлях. Мы маладая краіна і куды-небудзь мы прыйдзем. З памылкамі, можа быць, з нейкімі сваімі няправільнымі рэчамі.

З часам станем квітнеючай і багатай краінай, але гэта залежыць ад кожнага з нас.

Еўрапейскае шоу ў Вільні ніякім чынам ад еўрапейцаў з Прыбалтыкі не залежыць. Усімі тэхнічнымі, лагістычнымі і астатнімі пытаннямі займаецца гурт Depeche Mode. І ён ніякім чынам ні ў Літве, ні ў Беларусі, ні ў Велікабрытаніі, ні ў Італіі не падпусціць мясцовага арганізатара да арганізацыі гуку, святла і гэтак далей. Яны самі распрацоўваюць канцэпцыю, наймаюць падрадчыкаў і вязуць па ўсім туры.

У параўнанні з Літвой у нас меншая пляцоўка. І мы не маем ніякага дачынення да прадакшн Depeche Mode. Яны прывозяць усё з сабой, вязуць нават дадатковыя LED-экраны. Я нават не ведаю, для чаго яны патрэбныя ў «Мінск-Арэне». У Вільні пляцоўка на 25 тысяч, у нас будзе максімум 13 тысяч чалавек. І з іх 10 тысяч - сядзячыя месцы, у адрозненне ад еўрапейскага канцэрта ў Літве".

Каментары41

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены21

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам12

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены21

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць