Брытанскі акцёр Джуд Лоў здымецца ў кароткаметражным фільме па сцэнару «Беларускага свабоднага тэатра». Гэта будзе наступная «кароткаметражка» ў праекце лонданскага тэатра «Янг Вік» і газеты «Гардзіан».
Джуд Лоў ужо з’яўляўся на сцэне «Янг Вік» у ролі доктара Фаўста, а таксама многа гадоў падтрымліваў «Беларускі свабодны тэатр». У аснову фільма, у якім неўзабаве здымецца сусветна вядомы акцёр, пакладзена п’еса аўтарства «Беларускага свабоднага тэатра» сумесна з брытанскім драматургам Лаўрай Вэйд.
Джуд Лоў выконваў ролі такіх фільмах, як «Таленавіты спадар Рыплі», «Шэрлак Хомс», «Блізкасць», «Мае чарнічныя ночы». Сумесны праект тэтара «Янг Вік», які займаецца прасоўваннем маладых драматургаў і акцёраў і газеты «Гардзіан» па стварэнні шэрагу кароткаметражак накіраваны на раскрыццё таленту тэатральных акцёраў на кінаэкране. Стужкі, знятыя ў межах гэтага праекту, з’яўляюцца на
-
10 еўрапейскіх фільмаў, якія пакажуць на кінафестывалі «Паўночнае ззянне». Некаторыя будуць ісці бясплатна анлайн
-
«Непаслухмяныя» (Wayward) — страшны серыял пра школу, ад якога не адарвацца
-
Газлайтынг, жанчына ў бядзе і гімн смелай журналістыцы. Чаму варта паглядзець новы хіт Netflix «Жанчына з каюты №10»
Каментары