У беларускіх турмах усё яшчэ забараняюць карыстацца лыжкамі?
Такую выснову можна зрабіць з перапіскі палітвязня Зьмітра Дашкевіча і Дэпартамента выканання пакаранняў.
Нагадаем, некалькі месяцаў назад Дашкевіч напісаў пра прыніжэнні, з якімі вымушаны сутыкацца вязні штодня — у прыватнасці, у турмах не дазваляюць карыстацца звычайнымі лыжкамі, акрамя прыёмаў ежы па раскладзе. А гэта значыцца, што вязні не могуць ні размяшаць цукар у гарбаце, ні з’есці ўласнай ежы з «перадачак», а вымушаныя рабіць гэта футлярам ад зубной шчоткі. Зьміцер Дашкевіч пісаў скаргу ў ДВП з просьбаю праверыць законнасць гэтагага вычварэнскага правіла. Як вынікае з адказу ДВП, такое правіла ёсць, але прадстаўнікі МУС не пазначылі, які дакумент прадугледжвае такую норму, таму ўзнікае пытанне, ці сапраўды гэты дакумент існуе.
Поўны тэкст зваротнага ліста Зьмітра Дашкевіча да МУС:
- У адпаведнасці з арт. 21 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржава гарантуе правы і свабоды грамадзян Беларусі, замацаваныя ў Канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі дзяржавы. Згодна з арт. 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (артыкул 8 Міжнароднага Пакта ААН «Аб грамадзянскіх і палітычных правах») ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму яго годнасць звароту. Артыкул 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь накладае абавязальніцтвы на дзяржаўныя органы, службовыя асобы разгледзець любы зварот і даць адказ ва ўстаноўлены законам тэрмін. Артыкул 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дае мне права на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабодаў, у тым ліку права карыстацца ў любы момант дапамогай адваката. П.п. 55.8 Правілаў унутранага распарадку папраўчых устаноў дае мне таксама права звяртацца з прапановамі, заявамі і скаргамі не толькі да адміністрацыі папраўчай установы, але і ў вышэйстаячыя органы
- Дзякую вам за адказ (за
- Маючы немалы досвед бессэнсоўнае перапіскі з Дэпартаментам выканання пакаранняў, глупых ілюзіяў ў мажлівасці знайсці праўду (у недрах карных структураў МУС РБ) не выношваю. Таму пакідаю за сабою права звяртацца ў міжнародныя арганізацыі, у тым ліку ў Камітэт па правах чалавека ААН, каб хаця б міжнародная супольнасць асудзіла катаванні ў «папраўчых» (які здзек са слова!) установах ДВП МУС РБ.
Каментары