Улада33

Намеснік міністра замежных спраў Літвы: З Макея могуць часова зняць санкцыі ЕС

Абмежаванні могуць быць знятыя на перыяд, пакуль Макей будзе займаць пасаду міністра замежных спраў.

Візавыя санкцыі Еўрасаюза супраць кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея павінны быць знятыя найбліжэйшым часам, паведаміў журналістам у мінулую пятніцу намеснік міністра замежных спраў Літвы Андрус Крывас. Цяпер па гэтым пытанні праходзяць апошнія юрыдычныя ўзгадненні.

Абмежаванні, дадаў ён, могуць быць знятыя на перыяд, пакуль Макей будзе займаць пасаду міністра замежных спраў.

«Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, супраць якога былі ўведзеныя візавыя абмежаванні з боку ЕС, зможа ўзяць удзел у пасяджэнні кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства, якое адбудзецца 22 ліпеня ў Бруселі», — цытуе Крываса Польскае радыё (www.polskieradio.pl).

З прапановай запрасіць у Брусель на ліпеньскую сустрэчу міністраў замежных спраў краін Усходняга партнёрства Макея выступіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Латвіі Эдгарс Рынкевічс 22 красавіка на пасяджэнні кіраўнікоў МЗС краін ЕС у Люксембургу. Ён заклікаў Еўрасаюз да дыялогу з Беларуссю. «З набліжэннем саміта ЕС і краін Усходняга партнёрства ў Літве важныя рэгулярныя дыскусіі пра яго магчымыя вынікі», — заявіў Рынкевічс.

Саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў лістападзе 2013 года ў Вільнюсе ў межах старшынства Літвы ў Савеце Еўропы. Апошнія некалькі месяцаў Мінск і Брусель вядуць кансультацыі пра фармат удзелу Беларусі ў саміце. У прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць запрашэння на сустрэчу Уладзіміра Макея, але гэтае пытанне ўвязваецца з вызваленнем і рэабілітацыяй беларускіх палітзняволеных.

7 мая падчас дыскусіі ў Берліне пасол Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро заявіў: Мінск разлічвае, што запрашэнне на ўдзел у саміце Усходняга партнёрства ў Вільнюсе будзе накіраванае на імя кіраўніка дзяржавы, а беларускі бок сам вырашыць, хто будзе прадстаўляць краіну на сустрэчы.

Макей быў унесены ў «чорны спіс» ЕС у студзені 2011 года як кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, які мае дачыненне да жорсткага разгону ўдзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года і далейшых пераследах актывістаў апазіцыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку115

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку115

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць