Грамадства3030

Беларуска ўцякла з сірыйскага палону

Разам з малдоўскай сяброўкай яны здолелі спусціцца па канаце з акна, пакуль выкрадальнікі спалі. Потым дзяўчат схаваў святар у мячэці.

Пазітыўная навіна прыйшла з Сірыі. Святлана Маркіяновіч і яе малдоўская сяброўка Карына Кольца змаглі ўцячы з палону, выявіўшы пры гэтым спрыт і знаходлівасць.

Святлана выйшла на сувязь з беларускай сям’ёй каля двух тыдняў таму. Праўда, распавядаць пра гэта было нельга — сярод выкрадальнікаў былі рускамоўныя, якія чыталі нашы СМІ.

А тэлефанавала Святлана з палону (хутчэй за ўсё, зрабіць званок дазволіў ахоўнік) і скардзілася, што баіцца ўцякаць. Маўляў, усё адно знойдуць і заб’юць. Потым сітуацыя напалілася яшчэ больш.

Аказваецца, выкуп за беларускую і малдоўскую танцоўшчыцу патрабавалі з гаспадара ліванскага гатэля, дзе яны працавалі.

«Ім сказалі: „Як толькі прыйдзе выкуп, усё адно заб’ём“. Таму іншага выхаду не было, толькі спадзявацца на саміх сябе. А перажылі дзяўчаты многае, казалі, што нават бамбёжка была ў лічаных метрах ад катэджа, дзе іх трымалі, — перадае апошнюю тэлефонную размову з пляменніцай Ірына Канстанцінаўна, цёця Святланы Маркіяновіч. — Так дзяўчаты рызыкнулі, спусціліся з катэджа па нейкіх канатах і дабеглі да мячэці, якая першай трапілася на шляху. І імам іх схаваў. Ён жа, як я зразумела, выйшаў на дыпламатаў».

Такім чынам, Святлану і Карыну перавезлі ў Ліван.

Цяпер дыпламаты займаюцца адпраўкай дзяўчат дадому — у Беларусь і Малдову.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе4

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Усе навіны →
Усе навіны

Хтосьці з ваенкамата Гомельшчыны забраніраваў люксавыя апартаменты і выпадкова апублічыў гэта12

Віцебская фабрыка выпусціла дываны з матрошкамі10

Дзіўную і злавесную карціну Фрыды Кала купілі за рэкордныя для жанчыны-мастачкі грошы3

Літоўскія грузавікі ўсё яшчэ не перасякаюць мяжу3

У Еўропе план Трампа па Украіне лічаць дрэнным9

Як Максім апынуўся ў забалочаным месцы? У МУС расказалі новыя падрабязнасці пра пошукі падлетка10

«Я гэтага не дарую». У палітвязня, вывезенага ў Літву, знайшлі гепатыт С — напэўна, заразілі за кратамі3

З-за метэазондаў з Беларусі самалёт міністра замежных спраў Літвы і еўракамісара не адразу змог прызямліцца ў Вільні12

Што цяпер знаходзіцца на месцы клінікі «Новы зрок» у Мінску?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе4

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць