Грамадства66

«Проста зрабіце Беларусь беларускай»

Вікіпедыйцы шукалі беларушчыну ў польскім Падляшшы.

Аматары Вікіпедыі зладзілі фотаэкспедыцыю «Следам беларусаў Падляшша». Яе вынікі папоўняць архівы інтэрнэт-экцыклапедыі.

«Мэтай нашай паездкі было ўзбагаціць фотаздымкамі раздзелы Вікіпедыі пра Падляшша, сфатаграфаваць месцы і людзей, звязаных з беларускай культурай і гісторыяй гэтага краю»,

распавядае Томаш Бладынец, арганізатар і аўтар ідэі.

Фатаграфіі будуць выкладзеныя ў бясплатную інтэрнэт-бібліятэку Wikimedia Commons, доступ да іх будзе свабодны.

Таварыства Вікімедыя Польшча праплаціла ўдзельнікам экспедыцыі паліва ды ежу. Астатняе рабілі сваімі сіламі.

«Мы паехалі на маёй машыне. Ночылі ў сяброў, Эвы і Дарэка Вашчынскіх з Белавежы. Дарэк – аўтар лагатыпу Дня беларускай Вікіпедыі ў Польшчы, які ён зрабіў за сімвалічнае піва. Прафесійны фотаапарат пазычыла Ініцыятыва Вольная Беларусь, а карты памяці да яе – сябры», кажа Бладынец.

Маршрут вандроўкі склаў Анатоль Міхнавец, лідар Беларускай Нацыянальнай Памяці. Іншыя ўдзельнікі – студэнты-каліноўцы і дзяўчына-беларуска, якая стала жыве ў Польшчы – рабілі фота.

Польскае Падляшша – гэта шматкультурная зямля, якая ў сваёй гісторыі многа разоў мяняла гаспадароў. Тут пражывае багата беларусаў, ёсць нават мясцовы дыялект беларускай мовы. Але з кожным пакаленнем сувязь з беларускасцю губляецца:

«Мае вучні гавораць мне, навошта нам вывучаць беларускую мову, калі мы на ёй нават у Беларусі не дагаворымся?»,

распавядае дырэктар беларускага ліцэя ў Бельску Андрэй Сцепанюк.

Аднойчы да яго прыехаў пасол Беларусі і запытаў, ці можа неяк гэтай школе дапамагчы. Дырэктар яму адказаў: «Проста зрабіце Беларусь беларускай». Пасол тады хуценька з'ехаў.

Фотаэкспедыцыя – чарговы праект вікіпедыйцаў. Да гэтага былі Дні беларускай Вікіпедыі ў Варшаве і Празе, дзе беларусаў вучылі пісаць артыкулы для вольнай экцыклапедыі.

Томаш Бладынец даўно цікавіцца Беларуссю, сябруе з беларусамі. Да таго ж ён вікіпедыст з 3-гадовым стажам, аўтар больш 1000 артыкулаў пра нашу краіну па-польску.

На яго думку, Вікіпедыя – найлепшы шлях пашыраць веды пра Беларусь. І такім чынам спрыяць захаванню і развіццю культуры і мовы нашай краіны.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку122

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку122

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць