Грамадства88

Свет абураны пазбаўленнем выдавецтва «Логвінаў» ліцэнзіі

Паведамленне пра спыненне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў 23 верасня. Дакумент падпісала першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч

Сярод іх — прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі журналістаў, Прафсаюза журналістаў Азербайджана, Саюза журналістаў Арменіі, Незалежнай Асацыяцыі журналістаў Грузіі, Саюза журналістаў Малдовы, Саюза журналістаў Расіі, Фонда абароны галоснасці (Расія), Незалежнага медыя-прафсоюза Украіны. Усе яны ўдзельнічалі ў сустрэчы «За бяспеку, правы і незалежныя стандарты для журналістаў постсавецкай прасторы» ў Кішынёве.

«Мы ўстрывожаныя навіной аб пазбаўленні ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць беларускага выдаўца Ігара Логвінава, — гаворыцца ў звароце. – У якасці прычыны Міністэрства інфармацыі спасылаецца на рашэнне суда Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці ад 18 красавіку 2013 года аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», выпушчанага выдавецтвам.

Між тым, сам факт прызнання фотаальбома экстрэмісцкімі матэрыяламі выклікаў рэзка негатыўную рэакцыю міжнароднай грамадскасці. Абвінавачанне мастацкага альбома, у якім сабраныя вынікі конкурсу прэс-фота, у скажэнні рэчаіснасці выглядае проста недарэчна. І гэтак жа выглядаюць органы ўлады краіны, датычныя да прызнання фотаальбома «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму павінна быць накіравана на прадухіленне сур'ёзных злачынстваў супраць дзяржавы і чалавецтва, а не быць інструментам цэнзуры.

Выдавецтва « Логвінаў» з'яўляецца адным з флагманаў у справе выдання беларускай літаратуры. Лічым, што пазбаўленне выдавецтва ліцэнзіі нанясе вялізныя страты як культуры Беларусі, так і іміджу краіны.

Заклікаем Міністэрства інфармацыі неадкладна перагледзець сваё рашэнне».

Ліст, падпісаны ў Кішынёве 6 кастрычніка, будзе накіраваны ў Мінінфармацыі найбліжэйшым часам Саюзам журналістаў Малдовы.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць