Улада1313

Лукашэнка: Я нутром, і сэрцам, і душой — з Украінай

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што Мытны саюз і Украіна знойдуць нейкую формулу супрацоўніцтва пасля заключэння Украінай пагаднення з ЕС аб асацыяцыі.

Аб гэтым ён заявіў 7 кастрычніка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Украіны Мікалаем Азаравым у Мінску.

Аляксандр Лукашэнка назваў гэтую праблему занадта палітызаванай.

«Мы самі сябе загналі незразумела куды. Заўсёды трэба зыходзіць з рэалій. Тое, што Украіна падпісвае пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам, гэта ўжо практычна факт, які адбыўся, калі верыць заявам з Бруселя і Кіева.

Таму нам таксама трэба да гэтага падыходзіць такім чынам, што Украіна як суверэнная, незалежная дзяржава выбрала гэты шлях і вырашыла заключыць гэта пагадненне», — адзначыў Лукашэнка.

«Калі казаць адкрыта, то ў гэтым кроку ў кірунку супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам я не бачу ніякіх праблем. Важна, каб само пагадненне і наступнае не зачыняла для Украіны супрацоўніцтва з Адзінай эканамічнай прасторай, Мытным саюзам», — мяркуе Лукашэнка.

«Калі Мытны саюз будуць задавальняць украінскія прапановы, мы пойдзем насустрач, калі яны будуць недасканалымі і будзе перакос у бок Еўрасаюза, то, вядома, ні Расія, ні Казахстан, ні Беларусь на гэта не пойдуць.

А калі і пойдуць, то на падставе якіхсьці кампрамісаў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — хочам мы гэтага ці не хочам, але нам ужо даводзіцца жыць у пэўных рэаліях і зыходзячы з гэтага выбудоўваць нашу агульную палітыку. Як бы Украіна сябе ні павяла, нават калі яна ў НАТА уступіць, усё роўна мы вымушаны шукаць адносіны з Украінай, мы проста асуджаныя на гэта па многіх прычынах».

Лукашэнка падкрэсліў, што «тройцы» хацелася б, каб Украіна ўдзельнічала ва ўсіх інтэграцыйных аб'яднаннях.

«Нам вельмі хацелася б, каб Украіна была ў Адзінай эканамічнай прасторы, будучым Еўразійскім саюзе на раўнапраўнай аснове, каб былі адзіныя правілы, якія прызнаюцца ўсімі дзяржавамі. Мяркую, мы знойдзем нейкую формулу, каб мы былі разам, ні ў якім разе не разышліся», — сказаў Лукашэнка.

«Мы не лічым Украіну чужой рэспублікай. Мы хацелі б, каб яна была не проста побач, а разам з намі ва ўсіх інтэграцыйных утварэннях. Але права Украіны выбіраць, у якім кірунку рухацца, а наша — лічыцца з правам Украіны і разумець, што гэта суверэнная незалежная дзяржава», — падкрэсліў ён.

«Таму ў бліжэйшы час нам трэба прайсці вельмі вялікі шлях па пошуку нармальнага супрацоўніцтва з Украінай. Мы гэта добра разумеем усе. «Мы» — гэта члены Мытнага саюза», - дадаў Лукашэнка.

«Зразумела, што Захад тэхналагічны. Магчыма, абяцаюць Украіне гэтыя прасунутыя тэхналогіі. Але ў той жа час я нутром, і сэрцам, і душой, з Украінай», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб двухбаковых беларуска-ўкраінскіх адносінах, Лукашэнка выказаў упэўненасць, што бакі знойдуць вырашэнне ўсіх існуючых пытанняў. «Усюды павінны быць кампрамісы і пэўныя развязкі», — адзначыў ён.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку115

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку115

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць