Культура44

Знойдзеныя невядомыя аўтографы Максіма Багдановіча

Пераклады сваіх вершаў на рускую мову паэт параўноўваў з жанчынамі: «Если красивы — то не верны, если верны — то не красивы».

Сапраўдныя скарбы знайшліся за межамі Беларусі. Невядомыя раней рукапісныя дакументы Максіма Багдановіча усплылі ў Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве.

«Там стаяла некалькі неразабраных скрынак з архівам рэдакцыі газеты «Наша Ніва». І проста не было спецыялістаў, каб іх разабраць. Там жа дакументы на беларускай мове, нямецкамоўныя дакументы часоў Першай сусветнай вайны. Не было каму ўсім гэтым займацца», — расказвае супрацоўніца Літаратурнага музея Багдановіча Людміла Сасонка.

Неабходныя спецыялісты знайшліся толькі нядаўна. І толькі сёлета да архіва «Нашай Нівы» дабраліся беларускія гісторыкі і музейшчыкі. І знайшлі адразу два рукапісы Багдановіча.

Гавораць, што гэта сапраўдная сенсацыя для беларускіх літаратуразнаўцаў.

«Такіх адкрыццяў, напэўна, не было больш за дзесяцігоддзе. Калі працуеш над каталогам аўтографаў, то асобныя надпісы, подпісы, дароўныя надпісы, аўтографы вершаў складаюцца ў суцэльную мазаіку, вобраз творцы».

Цяпер музейшчыкі рыхтуюць урачыстую прэзентацыю знаходак. Расказваюць, што сярод знойдзеных рукапісаў — ліст Максіма Багдановіча ў віленскую рэдакцыю «Нашай Нівы» з Крыма.

У ім паэт просіць дасылаць яму газету кірыліцай, каб можна было пазнаёміць з беларускай культурай крымскіх знаёмых і сяброў.

Але на віленскіх сюрпрызах адкрыцці не скончыліся. Яшчэ адзін аўтограф нечакана знайшоўся ў далёкім Яраслаўлі, дзе жыў бацька Максіма Багдановіча— Адам.

Менавіта ён пасля смерці сына захоўваў рукапісны архіў. Архіў гэты, дарэчы, толькі цудам выратаваўся падчас грамадзянскай вайны. Калі ў Яраслаўлі пачаліся сутычкі паміж белымі і чырвонымі, дом Адама Багдановічазгарэў. Але рукапісы Максіма амаль не пацярпелі, іх захоўвалі ў скрыні ў падвале будынка, дзе размяшчалася лядоўня, расказваюць супрацоўнікі музея.

«Рукапісы не друкаваных раней яго твораў захоўваліся пад падлогай — у лядоўні.

І лёд падчас пажару не толькі растаў, але і выпарыўся ад гарачыні. І вось гэтая акалічнасць уратавала рукапісы Багдановіча ад знішчэння. Хоць частка і была пашкоджаная».

Праўда, без стратаў не абышлося і тады — некаторыя верхнія аркушы абвугліліся і іх можна было прачытаць толькі адзін раз, пасля папера проста рассыпалася.

Каштоўнасць яраслаўскага аўтографа яшчэ і ў тым, што дорачы і рассылаючы кнігі сына знаёмым, бацька Багдановіча часта падпісваў іх ад імя Максіма. Таму вядома мноства такіх «фальшывых» подпісаў Максіма.

Да перакладаў сваіх вершаў на рускую мову, нават уласных перакладаў, Багдановіч ставіўся з гумарам: «Переводы стихов - словно женщины: если красивы, то не верны, если верны, то не красивы».

Падчас вайны архіў Багдановіча знік. Адкрыцці 2013 года дазваляюць спадзявацца, што хутка могуць быць знойдзеныя новыя аўтографы Багдановіча і нават не вядомыя раней вершы самага рамантычнага беларускага паэта.

Паказаць свае новыя і старыя скарбы супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча абяцаюць 26 лістапада. Кажуць, што цікава будзе ўсім.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца7

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю19

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай5

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам6

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

Аранжавы рэйд, або Як украінцы ездзілі ў Мінск беларусаў абуджаць19

У гамельчука жыў кракадзіл, а цяпер ён мае расліну, якой больш няма ў дзікай прыродзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць