Гісторыя2020

Кузняцоў: У Беларусі ў 1930-1940-х бальшавікі рэпрэсавалі 1,5 млн чалавек

28 кастрычніка прадстаўнікі Беларускага аддзялення міжнароднага таварыства «Мемарыял», ініцыятывы «За ўратаванне мемарыялу Курапаты», хрысціянскага руху правялі ў Мінску брыфінг, прысвечаны ўшанаванню памяці ахвяр таталітарных рэпрэсій у Беларусі.

Як паведаміў кіраўнік Беларускага аддзялення «Мемарыялу» гісторык Ігар Кузняцоў, у гады савецкага таталітарызму расстрэлы мірных жыхароў праводзіліся ў 48 населеных пунктах Беларусі.

«Усяго нам вядома больш за 120 месцаў масавых расстрэлаў — гэта тых, дзе лік ідзе на дзясяткі і сотні ахвяраў. Колькі ж тых месцаў, дзе расстрэльваліся адзінкі і дзесяткі людзей, мы нават выказаць здагадку не можам», — адзначыў ён.

Па напаўафіцыйных звестках (звесткі ў кнізе Адамушкі, што выйшла ў пачатку 1990-х — НН), у Беларусі рэпрэсавана каля 600 тысяч чалавек — 250 тысяч па лініі судовых і несудовых органаў («двоек», «троек», асобых нарад) і 350 тысяч у адміністрацыйным парадку.

Паводле ўдакладненых звестак, якія прывёў Кузняцоў, у Беларусі было рэпрэсавана ў 1930-40-х гадах ад 1.430.000 да 1.625.000 чалавек

- гэта тыя, хто трапіў «ў юрыдычную і іншую дакументальную статыстыку».

На тэрыторыі Беларусі было расстраляна не менш за 377 тысяч чалавек. Большая іх частка знішчаныя ў Мінску і ваколіцах.

Каля 40 тысяч расстраляна ў Магілёўскай, 41 тысяча — у Гомельскай, 36 тысяч — у Віцебскай, каля 28 тысяч — у Мінскай, 11 тысяч — у Гродзенскай і 8 тысяч — у Брэсцкай вобласці.

«Так што, як бачыце, праблема ўшанавання памяці з'яўляецца вельмі актуальнай — бо тычыцца не дзясяткаў, не сотняў, а многіх тысяч, калі не мільёнаў людзей, якія трапілі пад рэпрэсіі», — сказаў на заканчэнне гісторык.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію26

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

«Азіяцкія Гаваі». Чым пляжны адпачынак на востраве ў Кітаі падабаецца беларусам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію26

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць