Грамадства

У Курапатах усталююць крыж у памяць расстраляных 29.10.1937

29 кастрычніка дэмакратычная грамадскасць адзначае Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.

Гэта напамін пра 29 кастрычніка 1937 году, калі ў сутарэньнях менскай турмы НКВД было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменьнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў, паведамляе радыё «Свабода».

Звычайна ў гэты дзень прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял» падводзяць вынікі працы за мінулы год і ўшаноўваюць памяць ахвяраў камуністычнага тэрору.

29 кастрычніка дэмакратычныя грамадзкія актывісты па традыцыі аб’яжджаюць у Менску і ваколіцах месцы масавых расстрэлаў 1937-39 гадоў.

Апавядае сябра беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял» Уладзімер Раманоўскі: «Лошыца, Трасьцянец, парк Чалюскінцаў, Кальварыйскія могілкі ды іншыя.

І а 17 гадзіне будзе сустрэча і агульная малітва ў Курапатах. Там адбудзецца адкрыцьцё мэмарыяльнага знаку — крыжа ў памяць палітвязьняў Менскай унутранай турмы НКУС, забітых 29 кастрычніка 1937 году. Ён будзе ўсталяваны з боку так званага «Бульбаш-холу».

Сярод забітых 29 кастрычніка 1937 году былі пісьменьнікі Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот.

Пісьменьнік Леанід Маракоў гадоў 15 таму пачаў працаваць над кнігай пра свайго дзядзьку і іншых літаратараў, расстраляных 29 кастрычніка 1937 году, але калі пачаў дасьледаваць тэму, атрымалася значна шырэй: «Я пачаў далей дасьледаваць, і выявілася, што расстралялі тады больш за 100 чалавек, выключна з інтэлігенцыі: рэктары ВНУ, навукоўцы — вышэйшая эліта Беларусі ў адну ноч была зьнішчаная.

Безумоўна, расстрэльвалі беларускую эліту ў сутарэньнях НКУС. Але дзе яны пахаваныя, мы дагэтуль дакладна ня ведаем. Можа ў Курапатах, можа не ў Курапатах».

Памятны крыж вырашылі ўсталяваць у Курапатах — як знакавым для Беларусі месцы.

Падводзячы вынікі году, гісторык Ігар Кузьняцоў, які спэцыялізуецца на праблеме палітычных рэпрэсіяў, адзначыў: «На жаль, да гэтай праблемы цікавасьць грамадзкасьці кожны год зьмяншаецца. Я ўжо не кажу пра стаўленьне ўлады.

Што зьмянілася за мінулы год? Ды нічога! Да 1994 году ў краіне было некалькі сур’ёзных структураў, якія займаліся гэтай праблемай: была камісія ў складзе Вярхоўнага Савету, была працоўная група ў Інстытуце гісторыі з салідных навукоўцаў. Усё потым пайшло па сыходнай».

Дагэтуль няма доступу навукоўцаў у архіў КДБ. У студзені 2014 году спаўняецца 25 гадоў з дня прыняцьця пастановы Савету Міністраў аб ушанаваньні памяці расстраляных у Курапатах. З шасьці пунктаў пастановы выкананы толькі адзін.

Апытанка

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім24

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць8

BMW сутыкнулася з ЗІЛ. Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жыткавіцкім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім24

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць