Грамадства1212

Для чаго Раман Абрамовіч прылятаў у Менск?

І чаму беларускія ўлады захавалі ў таямніцы ягоную сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам?

Таемны бліц-візыт Рамана Абрамовіча ў Менск спарадзіў хвалю чутак. Толькі праз тыдзень стала вядома, што расейскі мільярдэр прылятаў у Менск і можна толькі здагадвацца пра мэты ягонай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе Расейская служба радыёстанцыі «Бі-бі-сі».

Абрамовіч прыляцеў у Менск 25 верасьня зь Лёндану на ўласным "Боінгу" і прабыў у беларускай сталіцы 3 гадзіны 37 хвілінаў.

Усьлед за "Боінгам" у старым менскім аэрапорце, які знаходзіцца практычна ў цэнтры гораду, прызямліўся самалёт з дэлегацыяй расейскіх бізнэсоўцаў на чале з прэзыдэнтам "Слаўнафты" Юр'ем Суханавым.

Генэральны дырэктар прадстаўніцтва "Слаўнафты" ў Менску Сяргей Шаўчэнка ў чацьвер, 4 кастрычніка, вымушана паведаміў "Комсомольской правде в Беларуси", што Раман Абрамовіч абмяркоўваў з Лукашэнкам пэрспэктывы інвэстыцыйнай дзейнасьці.

Якія галіны беларускай эканомікі або гаспадарчыя аб'екты цікавяць Абрамовіча, пакуль не вядома.

Аналітыкі ў Менску, зрэшты, зьвяртаюць адмысловую ўвагу на падвышаную сакрэтнасьць мінулых перамоў.

Беларускія дзяржаўныя СМІ не паведамілі ні слова пра сустрэчу Лукашэнкі з мільярдэрам.

«Закрытасьць камэрцыйных пагадненьняў, якія зьдзяйсьняе беларускае кіраўніцтва, сама за сябе гаворыць: тут ня ўсё чыста, тут, відаць, ёсьць нейкія шэрыя схемы, якія ўлады спрабуюць схаваць ад грамадзкага кантролю, – адзначае палітоляг Валеры Карбалевіч. – Але беларускія прадпрыемствы належаць усяму народу, а не кіраўніцтву!»

Беларуская дзяржава ўжо рассталася з кантрольным пакетам акцый у МЦС (гандлёвая марка Velkom) – найбуйнейшым у краіне апэратарам сотавай сувязі. Невядома за колькі.

У канцы жніўня без абяцанага публічнага тэндэрнага гандлю ўласнікам кампаніі стаў кіпрскі "SB Telekom Ltd", які належыць сырыйцу.

Менскі мотавэлязавод напрыканцы лета перайшоў у рукі аўстрыйцаў расейскага паходжаньня — фірма АТЕС Holding GmbH набыла 93 % акцый — афіцыйна за сьмехатворную суму 7,2 млн. даляраў.

Аналітыкі мяркуюць, што аб'ектам цікавасьці Абрамовіча маглі быць беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам5

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў21

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа15

Трамп анансаваў падпісанне мірнай дамовы паміж Азербайджанам і Арменіяй сёння ў Белым доме2

Ад клінапісу да вітражоў Сен-Дэні. Тэлеграм-каналы беларускіх гісторыкаў, на якія варта падпісацца4

Мінская сям'я хацела схітраваць і ўплішчыцца ў чаргу на кватэру, але не атрымалася2

Трамп: Пуціну не трэба сустракацца з Зяленскім перад сустрэчай са мной2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам5

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць