Нерухомасць4747

Капліцы пад Валожынам дадаюць «цыбуліну», якой раней не было

У ХІХ стагоддзі на могілках, што знаходзяцца ў адным кіламетры ад Валожына, была пабудавана каталіцкая капліца ордэна бернардзінцаў.

Яе ўзвядзенне ажыццяўлялася пры дапамозе графа Тышкевіча, тагачаснага ўладальніка горада.

У 1884 годзе ўлады закрылі каталіцкія могілкі, а разам з імі і капліцу. Пратэст вернікаў быў безвыніковы. У 1885-м капліцу перадалі праваслаўным. У часы Заходняй Беларусі яна вярнулася да першапачатковых гаспадароў. Цяпер яна зноў належыць Рускай праваслаўнай царкве.

Капліца звязана з гісторыяй абедзвюх канфесій. Але галоўнае, яна з'яўляецца гістарычным помнікам, які патрабуе захоўвання ў першапачатковым выглядзе.

Напрыканцы мінулага дзесяцігоддзя ў капліцы пачаліся рэстаўрацыйныя работы. Іх вынікі традыцыйныя для сучаснай Беларусі.

ЖЖ-карыстальнік puszczanski_pan змясціў два фотаздымкі, якія адлюстроўваюць выгляд капліцы некалькі гадоў таму і за два дні да новага 2014 года.

На вежы дадалася пазалота. А новы купал уяўляе сабой класічную расейскую «цыбуліну».

Такая сітуацыя надзвычай характэрная для Беларусі.

Будынкі цэркваў ці былых касцёлаў з ініцыятывы святароў і з маўклівай згоды мясцовых уладаў перарабляюцца на свой капыл (прычым без дазволу Міністэрства культуры).

Міністэрства ўмешваецца ў справу пастфактум, калі часцей за ўсё ўжо позна штосьці змяняць.

Зрэшты, пратэсты грамадскасці паспрыялі таму, што у 2012-м у Нясвіжскім палацы замянілі вежу-»цыбуліну».

Каментары47

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі25

Майстар, які ўзнавіў крыж Еўфрасінні Полацкай, стварае ўнікальную серыю абразоў для касцёлаў Беларусі1

Больш за 100 тэлеграм-стыкераў прызналі «экстрэмісцкімі»4

Аўтобусамі «Мінсктранса» на Рыгу і Коўна можна паехаць ужо заўтра2

Будаўнікі метро пашкодзілі водаправод

Каліноўцу Максіму Ралько, які невядома як апынуўся ў Беларусі, прысудзілі 10 гадоў калоніі14

Экс-зорка «МанЮнайтэд» і зборнай Англіі выхоўвае сына з аўтызмам. З-за яго развёўся з жонкай і адмовіўся ад вялікіх грошай3

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю32

Пацярпелую ў жудасным ДТЗ у Тайландзе беларуску перавялі з рэанімацыі, яе думаюць адправіць у Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі4

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць