Ад Рэдакцыі: каменты з заклікамі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці краін, агрэсіі, вайны будуць выдаляцца татальна
У сувязі з Крымскім крызісам рэзка ўзрасла колькасць каментаў на міжнародную тэматыку. Мы назіраем таксама хвалю каментаў шаблоннага характару, якія размяшчаюцца з Беларусі і Расіі, з заклікамі да змянення межаў краін, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, са знявагамі ўкраінцаў па нацыянальнай прыкмеце, фальшывымі і абразлівымі сцвярджэннямі адносна гісторыі Украіны. Гэтыя каменты нацысцкія па сутнасці.
Каменты з заклікамі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці краін, агрэсіі, анэксіі, вайны будуць выдаляцца татальна.
У сувязі з павышанай нагрузкай на рэдактараў яны працуюць з каментамі больш механічна і вымушаны выдаляць усе падазроныя каменты не ўчытваючыся.
Прыносім прабачэнні за магчымыя збоі ў працы з каментамі.
Каментары