Свет22

Крым раскалоў расійскі ўрад

Як у Расіі шукаюць грошы на ўтрыманне Крыма.

Ва ўрадзе Расіі абмяркоўваюць змену бюджэтнага правіла — патрэбныя грошы на стымуляванне эканамічнага росту і дапамогу Крыму. Мінфін катэгарычна супраць нарошчвання дзяржаўных выдаткаў.

Да ліпеня ўрад павінен вызначыць асноўныя параметры бюджэту на 2015-2017 гг. Дыскусія звялася да пытаньня, ці мяняць бюджэтнае правіла, нарошчваючы дзяржаўныя выдаткі, ці не, распавядаюць некалькі федэральных чыноўнікаў.

Бюджэтнае правіла абмяжоўвае нафтагазавыя выдаткі. За змяненне бюджэтнага правіла выступаюць першы намеснік старшыні ўрада Ігар Шувалаў і Мінэканамразвіцця.

Шувалаў тлумачыць неабходнасць карэкціроўкі правіла дадатковымі выдаткамі на ўтрыманне і развіццё Крыма ў 2015-2020 гг., распавядае федэральны чыноўнік. Мінфін прапануе прафінансаваць развіццё Крыма ў 2015-2020 гг. за кошт скарачэння іншых выдаткаў, у тым ліку дзяржпраграм, Шувалаў супраць, ведае суразмоўца «Ведамасцяў»: прыдзецца адмаўляцца ад некаторых сацыяльных абавязацельстваў і важных інфраструктурных праектаў, а гэта вельмі непажадана.

Шувалаў прапануе ўлічыць у бюджэтным правіле рост насельніцтва Расіі з-за Крыму —з 143 млн да 145 млн чалавек, распавядае федэральны чыноўнік і пацвярджае супрацоўнік Мінфіна. Значыць, выдаткі бюджэту можна павялічыць прыкладна на 250 млрд руб. у год — павінна хапіць на Крым і Севастопаль, распавядае федэральны чыноўнік.

Папярэдне выдаткі бюджэту на праграму развіцця Крыма і Севастопаля ацэньваюцца ў 1 трлн руб. Прадстаўнік Мінрэгіёну (распрацоўшчык праграмы) кажа, што першыя разлікі будуць толькі на наступным тыдні. Незразумела, як у бюджэтным правіле ўлічыць прырост насельніцтва, здзіўлены супрацоўнік Мінфіна.

Мінэканамразвіцця таксама прапануе ўлічваць у бюджэтным правіле не толькі цэны на нафту, але і іншыя макраэканамічныя параметры. Напрыклад, адток капіталу, сказаў міністр Аляксей Улюкаеў.

Прапанова не азначае, што павінна быць нейкая жорсткая залежнасць паміж правілам і адтокам, — сутнасць у тым, што эканамічную палітыку трэба мяняць, калі мяняюцца эканамічныя ўмовы, тлумачыць намеснік міністра эканамразвіцця Андрэй Клепач:

«Калі раней мы меркавалі, што адток капіталу будзе запавольвацца, а атрымалі сітуацыю валютна-фінансавага ўзбуджэння, калі тэмпы росту каля нуля ці мінус замест 1,5—2%, то відавочна, што эканамічная палітыка павінна змяняцца».

Павінны быць амартызатары, інакш увесь ўдар прыйдзецца на рэальны сектар і дабрабыт людзей, упэўнены ён, і ўрад стане на шлях макраэканамічнага самагубства або мазахізму.

Мінэканамразвіцця прапануе змякчыць бюджэтнае правіла, павялічыўшы з 2015 г. дэфіцыт з 1% ВУП да 1,5%, кажа Клепач. У 2014 трэба выкарыстоўваць частку дадатковых нафтагазавых даходаў, будзе каля 1 трлн руб., і вылучыць 200 млрд з фонду нацыянальнага дабрабыту (ФНД) на дакапіталізацыю праз Знешэканомбанк банкаў і фінансавае аздараўленне кампаній, мяркуе ён.

 Мяняць бюджэтнае правіла, парушаць ўстойлівасць бюджэтнай сістэмы нельга, катэгарычна выказваецца высокапастаўлены чыноўнік Мінфіна, выдаткі на Крым трэба прафінансаваць за кошт аптымізацыі іншых дзяржпраграм, а на 2015 ёсць рэзерв у 80 млрд руб. неразмеркаваных выдаткаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай13

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 6

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

У штучнага інтэлекту гніюць мазгі ад смеццевага кантэнту з інтэрнэту. Зрэшты, у людзей таксама8

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях28

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада18

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай13

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць