Культура

7 снежня ў Маладзечне — прэзентацыя перавыдання «Расійска-беларускага слоўніка» Некрашэвіча і Байкова

Маладзечна, вул. Чыстая, 26. Пачатак а 17.00.

У нядзелю, 7 снежня, у гасцёўні на Чыстай, 26 адбудзецца прэзентацыя свежага нумара часопіса ARCHE «Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд» з удзелам рэдактараў выдання Валера Булгакава і Алеся Пашкевіча. У рамках імпрэзы адбудзецца першая ў Беларусі прэзентацыя трэцяга выдання слоўніка Некрашэвіча-Байкова.

Новы нумар «ARCHE» (№ 7—8 за 2014 год), цалкам прысвечаны розным аспектам гісторыі Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг., калі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы.

Заходнебеларуская спадчына — гэта шмат ў чым «нязручнае мінулае». Яно было такім у савецкі час, а з пэўнымі зменамі ды мадыфікацыямі застаецца і цяпер. Натуральна, дзякуючы высілкам акадэмічнай супольнасці, асабліва за апошнія 25 гадоў, было шмат зроблена для лепшага разумення і асэнсавання як міжваеннага перыяду ды вераснёўскіх падзей, так і асаблівасцяў ды месца Заходняй Беларусі ў пасляваеннай БССР. Шмат «белых плямаў», аднак, застаецца і сёння.

ПОЎНЫ ЗМЕСТ НУМАРА ДАСТУПНЫ ТУТ.

Новае выданне «Расійска-беларускага слоўніка» Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова гэтым разам выйшла ў цвёрдай вокладцы.

Гэта перавыданне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданне якога з’явілася ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са «Словаря белорусского наречия» Івана Насовіча, «Смоленского областного словаря» Уладзіміра Дабравольскага, «Беларуска-польска-рускага слоўніка» Язэпа Ціхінскага, «Віцебскага краёвага слоўніка», «Практычнага вайсковага слоўніка», рукапісных слоўнікаў Паўла Шпілеўскага і С. Мядзведскага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных новатвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.

ПОЎНЫ ЗМЕСТ КНІГІ ДАСТУПНЫ ТУТ.

Пачатак прэзентацыі а 17.00.

Даведкі па тэлефоне +375 29 550 79 69.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы шпіён-беларус быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Затрыманы ў Польшчы шпіён-беларус быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?16

У Польшчы працуе каля 117 тысяч беларусаў3

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Расія нанесла масіраваны ўдар ракетамі і дронамі па Украіне. Польшча закрывала аэрапорты Варшавы і Любліна з-за шахедаў2

Катар лічыўся бяспечным месцам для перамоў. Што будзе пасля ўдару Ізраіля?3

На трасе каля Мінска заўважылі арыгінальны дарожны знак ФОТАФАКТ1

Сяргей Ціханоўскі дабраўся да Белага дома8

Трамп прызнаўся, што раней вайна ва Украіне яму здавалася самым простым канфліктам з усіх. І здзіўлены, што гэта не так7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы шпіён-беларус быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Затрыманы ў Польшчы шпіён-беларус быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць