Мова2424

Мова наша. Кудэю, сюдою, тудой

«А што ж вы, хлопцы, сюдэю дзерацеся?» — спыталася раз суседка, калі мы прадзіраліся кудысьці чыімсьці старым, зарослым быльнягом ды кустоўем панадворкам.

Кудэю, сюдэю, тудэю;
кудою, сюдою, тудою;
кудой, сюдой, тудой.

Гэтыя групы прыслоўяў — гэта тры рэгіянальныя варыянты аднаго і таго ж слова, якое абазначае напрамак, дарогу, спосаб руху.

Ад «куды», «туды», «сюды» адрозніваецца тым, што апошняе абазначае мэту, а першае — спосаб, дарогу, якою мэта гэтая дасягаецца:

— Куды ты ідзеш?
— Пад ратушу.
— А кудой?
— Вуліцай Леніна.

Надта ж яны жывучыя, гэтыя словы — бо нават пасля поўнага знікнення беларускай мовы ў людзей яны яшчэ некалькі пакаленняў могуць жыць у мове іх расейскамоўных нашчадкаў. Чаму ж яно так адбываецца? Відаць таму, што словы гэтыя перадаюць сэнс, якога няма як перадаць расейскаю моваю.

На жаль, у нашай свядомасці глыбока засела ўяўленне аб прастамоўі, а адпаведна аб нейкай «няспраўнасці» гэтых слоў. Нам часта выбіваюць іх з галавы, імі прынята грэбаваць у пэўным асяроддзі.

Дарма. Куды ж без гэтых ёмкіх, спраўных, паслядоўных прыслоўяў падзенешся?! Яны добрыя яшчэ і таму, што лагічна пасуюць да старадаўняга «творнага склону кірунку» — instrumentalis directionis. «Ой, пайду я лугам, лугам, дзе мой мілы арэ плугам». Спытайма ў гераіні гэтай песні, кудэю тая пойдзе, і яна адкажа нам, што тудэю, лугам; сюдэю — панадворкам і г. д.

Прыслоўі гэтыя ва ўсіх паказаных тут варыянтах можна сустрэць у тэкстах беларускіх аўтараў, але ў слоўніках яны зафіксаваныя, чамусьці, вельмі непаслядоўна і няпоўна.

Паводле «Тлумачальнага слоўніка беларускае мовы» карціна выглядае так:

—, сюдэю, тудэю;
—, сюдою, —;
—, сюдой, —.

У гэтым няма ніякай логікі, бо часцейшы — якраз варыянт на -ою. Радзейшы — на -ой, а на -эю — у пісьмовай мове зусім рэдкі. Чаму ж тады варыянт на -эю прадстаўлены паўней? Чаму пытальных варыянтаў «кудэю», «кудою», «кудой» не зафіксавалі зусім? Відаць, гэта чыесьці суб’ектыўныя ўпадабанні, бо рэчаіснасць — яна іншая:

«Алёшка спыніўся і доўга варажыў, кудою падацца». (Іван Пташнікаў, «Алёшка»)

«Кудою думаць». (Алесь Разанаў, «Гліна. Камень. Жалеза».)

«Увесь горад ведае вашу часць: дзе вы стаіце і кудой вы едзеце». (Іван Шамякін, «Сэрца на далоні»)

«Дык хацеў у панны Паўлінкі запытацца праз акно, кудой выехаць». (Янка Купала, «Паўлінка»)

«І вось тая самая дзірка, кудэю свіння лезла». (Міхась Чарот, «Дзіўная заява»)

«Там ты зойдзеш у штаб дывізіі, знойдзеш Скібу і раскажаш, кудэю ты ішоў і якая дарога». (Кандрат Крапіва, «Канец дружбы»)

Які ж з трох варыянтаў нам выбраць? Дык пэўна той, які бытуе ў сям’і. Калі ж ужо не бытуе, дык мы маем права, што зробіш, выбраць або той, што падабаецца, або варыянт з нашых мясцін, або варыянт, што часцейшы — «кудою», «сюдою», «тудою».

З гэтымі словамі наша мова зручнейшая, больш лагічная ды самабытная. 

Каментары24

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць