Улада22

ПУПамі сталі амаль 2 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў

Цяпер засталося амаль 46 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, якія мелі наёмных работнікаў, што не перайшлі ў ПУП або іншую форму юрыдычнай асобы.

У Беларусі 1,994 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў узгаднілі па стану на 21 студзеня ў рэгіструючых органах рэспублікі назвы будучых унітарных прадпрыемстваў. І 732 індывідуальныя прадпрымальнікі падалі дакументы на рэгістрацыю ПУП у льготным парадку згодна з указам нумар 685 (паводле даных на 18 студзеня). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб Міністэрства юстыцыі Ніна Дубовік.

Усяго з 1 студзеня 2008 года ў Беларусі было ўзгоднена 2,615 тыс. назваў юрыдычных асоб. «Сам працэс узгаднення будучых ПУП ідзе дастаткова актыўна, асабліва ўлічваючы вялікую колькасць святочных дзён у пачатку года, — адзначыла Ніна Дубовік. — Разам з тым не так ужо многа індывідуальных прадпрымальнікаў падалі дакументы на рэгістрацыю унітарнага прадпрыемства. Гэта можа сведчыць аб тым, што захоўваецца такая ж тэндэнцыя, што і ў 2007 годзе, калі многія ІП да апошняга моманту адкладвалі падачу дакументаў на рэгістрацыю ПУП у спрошчаным парадку».

Прадстаўнік Мінюста звярнула ўвагу на тое, што індывідуальныя прадпрымальнікі павінны больш актыўна вызначацца з пераходам ва унітарнае прадпрыемства, паколькі ўказ нумар 685 прадаўжае тэрмін перарэгістрацыі ў ПУП у спрошчаным парадку толькі да 1 сакавіка 2008 года.

У 2007 годзе ў Беларусі зарэгістравана 17,314 тыс. юрыдычных асоб, што ў 2,6 раза перавышае аналагічныя паказчыкі 2006‑га (6,554 тыс. юрыдычных асоб). Акрамя таго, у мінулым годзе зарэгістравана 33,124 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, што на 7,7 працэнта больш, чым у 2006‑м (30,747 тыс.). У Мінюсце лічаць, што істотнае павелічэнне колькасці зарэгістраваных юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў сведчыць аб прывабнасці эканамічных умоў для стварэння новых суб’ектаў гаспадарання.

У Беларусі 64 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў у 2007 годзе выкарыстоўвалі працу наёмных работнікаў. Згодна з падпісаным у снежні 2006 года указам нумар 760 яны павінны былі перарэгістравацца ў юрыдычныя асобы або не прыцягваць да сваёй дзейнасці наёмных работнікаў, за выключэннем сваякоў. У мінулым годзе 11 тыс. ІП перарэгістраваліся ў ПУПы. Цяпер засталося амаль 46 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, якія мелі наёмных работнікаў, што не перайшлі ў ПУП або іншую форму юрыдычнай асобы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку122

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку122

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць