190 некандыцыйных парсючкоў згарэлі ў пажары, які ўсчаўся ў адным з будынкаў сьвінакомплексу «Іскра» ЗАТ «Гудзевічы» ў вёсцы Ляткі.

190 некандыцыйных парсючкоў згарэлі ў пажары, які ўсчаўся ў адным з будынкаў сьвінакомплексу «Іскра» ЗАТ «Гудзевічы» ў вёсцы Ляткі

На комплекс выправіліся пажарнікі з Мастоўскага, Ваўкавыскага й Гарадзенскага раёнаў. Але хоць ратавальнікі прыбылі праз 13 хвілін пасьля выкліку, страха да таго часу ўжо згарэла й абвалілася й выратаваць парсючкоў не ўдалося.
Пажар патушылі за паўгадзіны. Папярэднія страты ацэненыя ў 10 мільёнаў рублёў.
Каментары