Шорац запатрабаваў актывізаваць работу па будаўніцтве развязкі на вул. Філімонава і жылога комплексу «Лазурыт»
Старшыня Мінгарвыканкама запатрабаваў актывізаваць работы па будаўніцтве развязкі на скрыжаванні вул. Філімонава і пр. Незалежнасці, а таксама па ўзвядзенні жылога комплексу «Лазурыт» ў мікрараёне Лебядзіны.

Адпаведныя задачы А. Шорац паставіў перад ДВА «Мінскбуд» сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце. «Гэта знакавыя аб'екты, нельга зацягваць іх будаўніцтва», — падкрэсліў А. Шорац.
Па словах генеральнага дырэктара ДВА «Мінскбуд» Мікалая Мілашэўскага, цяпер на будаўніцтве комплексу «Лазурыт» раскансерваваны адзін пад'ёмны кран, пададзеная электраэнергія, ідзе замена банэраў і прыёмка аб'екта ад папярэдняй падраднай арганізацыі.
«Але, на жаль, сутыкнуліся з вялікай праблемай: праведзенае папярэднім падрадчыкам абследаванне і дапушчаны брак не даюць магчымасці выконваць там працы, - адзначыў М. Мілашэўскі. - Трэба перапраектоўваць узмацненне канструкцый жалезабетону, вырабіць дадатковыя разлікі».
Для аднаўлення будаўніцтва можа спатрэбіцца каля 1,5 месяца. Старшыня Мінгарвыканкама даручыў максімальна паскорыць падрыхтоўку новага праекта.
Працы ж па будаўніцтве развязкі на вул. Філімонава пачнуцца пасля атрымання ўсіх неабходных дакументаў, запэўніў гендырэктар ДВА «Мінскбуд».
-
Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»
-
«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі
-
Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі
Каментары