Грамадства4444

На жыхара Мінска напаў распаўсюднік сцяжкоў СССР

Гэтае фота распаўсюдніка сцяжкоў СССР зроблена непасрэдна перад нападам. 

Жыхар Мінска Андрэй Кім расказаў, што сёння на яго напаў малады чалавек, які распаўсюджваў мініяцюрныя сцягі СССР.

Андрэй Кім знаходзіўся на паркоўцы ля гандлёвага цэнтра «Экспабел», калі заўважыў маладога хлопца, які прапаноўваў кіроўцам сцяжкі СССР.

«Сцяжкі былі з прысоскамі, каб мацаваць іх на шкло аўтамабіля. Я падышоў да хлопца і сказаў яму, што не варта прадаваць гэтыя сцяжкі, запатрабаваў каб той сышоў. На гэта хлопец пакруціў галавою — даў мне зразумець, што ён глухі і не чуе мяне. Тады я пачаў паказваць яму на мігі, што выклікаю міліцыю. Хлопец адышоў ад мяне і прапанаваў сцяжкі яшчэ аднаму кіроўцу. Той вельмі эмацыйна патлумачыў, што яму сцяжкі не патрэбныя, бо ад СССР было адно гора», — кажа Кім.

Кім вырашыў сфатаграфаваць распаўсюдніка сцяжкоў на мабільны тэлефон. Пабачыўшы гэта, малады чалавек праявіў агрэсію.

«Спачатку ён захацеў уцячы, але потым перадумаў і накінуўся на мяне. Ён спрабаваў ударыць мяне ў твар, але прамахнуўся. Потым ён паспрабаваў выхапіць мой мабільны тэлефон», — паведаміў Кім.

Андрэй Кім расказаў, што пасля няўдалай атакі хлопец сышоў з паркоўкі. Кім выклікаў міліцыю і напісаў заяву. «Міліцыянты сказалі мне, што будуць шукаць яго, скапіявалі сабе зробленыя фатаздымкі гэтага хлопца», — кажа Кім.

Падобныя распаўсюднікі сцяжкоў масава з'явіліся ў Беларусі з 2013 года. Звычайна гэта глухія маладыя людзі, якія прадаюць кіроўцам дзяржаўныя сцягі Расіі (часта разам з беларускім сцягам) ці сцяжкі СССР. У распаўсюднікаў няма пастаянных пунктаў — яны з'яўляюцца на скрыжаваннях ці паркоўках, працуюць кароткі час і хутка сыходзяць. Хто наймае глухіх распаўсюджваць сцяжкі, пакуль невядома.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным10

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

«Не адпавядае новай канцэпцыі». У Вільні з музея прыбралі экспазіцыю, прысвечаную Якубу Коласу1

Работнікі жлобінскай фабрыкі «Белфа» абураныя рашэннем аб яе закрыцці5

Беларус забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу25

Пяць чалавек загінулі, 100 пацярпелі ў выніку выбуху на парахавым заводзе ў Разанскай вобласці1

Літоўская партыя выключыла са сваіх шэрагаў дэпутата, які заклікаў прагнаць з Літвы Офіс Ціханоўскай4

У Мінску рабочага расціснула ліфтам1

Трамп напярэдадні вылету на саміт з Пуціным: Стаўкі высокія5

У Бярэзінскім раёне мужчыну забілі пчолы

У Гомелі за палітыку пасадзілі адваката2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным10

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць