Улада

Бранятэхніка ЗША ў Еўропе можа атрымаць лепшую зброю 

На фоне агрэсіўных дзеянняў Расіі ў Еўропе амерыканская баявая група, якая знаходзіцца ў Еўропе, прапануе паставіць на БМП Stryker больш магутную зброю — 30-мм аўтаматычныя пушкі.

БМП Stryker 2-га кавалерыйскага палка ў Румыніі; breakingdefense.com

2-гі кавалерыйскі полк ЗША, які цалкам узброены Stryker'амі, лічыць, што існуе «высокапрыярытэтная патрэба» падвысіць забойчую моц зброі непасрэднай падтрымкі пяхоты. Пра гэта паведаміў сайт breakingdefense.com са спасылкай на дакумент Дэпартамента сухапутнай арміі ЗША.

Цяпер Stryker мае ў якасці асноўнага узбраення буйнакаліберны 12,7-мм кулямёт. Раней на яго шасі паставілі 105-мм пушку, атрымаўшы колавую самаходку M1128 Mobile Gun System, аднак дадатковыя механізмы і боезапас занялі ўсё месца, якое раней займаў пяхотны дэсант. Усяго зараз на ўзбраенні США знаходзяцца 139 M1128 MGS.

Чакаецца, што 30-мм аўтаматычная пушка, якую перш за ўсё мусяць атрымаць БМП, якія знаходзяцца ў Еўропе, значна падвысяць агнявую моц механізаванай групы 2 кавалерыйскага палка. Пры гэтым у 16-тонных машынах мусіць застацца дастаткова месца для пехацінцаў.

Потым такім ж чынам могуць быць пераўзброеныя і іншыя БМП Stryker.

2-кавалерыйскі полк у 2014 і ў пачатку 2015 года ўдзельнічаў у шматлікіх вучэннях і манеўрах у краінах Усходняй Еўропы, каб падтрымаць хаўруснікаў ЗША — найперш краіны Балтыі і Польшчу. Месяц таму прыкладна 60 Stryker'аў правялі амаль 2000-кіламетровы марш з Эстоніі, Латвіі і Літвы праз Польшчу і Чэхію ў Нямеччыну.

На беларускіх БМП-2, якія засталіся нам ад савецкай арміі, стаяць 30-мм аўтаматычныя пушкі 2А42, аднак узровень абароненасці савецкіх БМП куды ніжэйшая, чым у Stryker. Браня БМП-2 абараняе ў асноўным толькі ад куляў 7,62-мм, у той час як інтэграваная керамічная браня Stryker вытрымлівае стрэлы 14,5-мм буйнакаліберных кулямётаў і вінтовак. Да таго ж Stryker спецыяльна спраектаваны для максімальнай абароны экіпажа ад мінаў і імправізаваных выбуховых прылад.

Расейскія БМП-3 могуць наблізіцца да падобнай ступені абароненасці (вытрымліваюць кулі 12,7-мм з дыстанцыі 200 м) пры выкарыстанні знешняй дадатковай брані, аднак у такім выпадку вага БТР-3 вырастае з 18,7 тон да 22,4, што прыводзіць да больш хуткага зносу хадавой часткі і паніжае агульную мабільнасць машыны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля4

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Усе навіны →
Усе навіны

Следам за блакаваннем месенджараў у Расіі хочуць абмежаваць званкі з SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу4

У Мінску адкрылі новую вуліцу і далі ёй старую назву2

25‑гадовы палітвязень Мікіта Емяльянаў за кратамі страчвае зрок1

На выставе ў Львове паказалі вялізны падводны дрон ФОТАФАКТ3

Якія еўрапейскія сталіцы найбольш небяспечныя?11

Кітай выпрабоўвае маршрут у Еўропу праз Арктыку. Беларусам застаецца ўздыхнуць13

У Літве затрымалі больш за 50 тон напаўняльніка для каціных туалетаў. Груз прызначаўся для Беларусі7

У Ціханоўскай з'явіўся новы дарадца па адукацыі і навуцы1

Былы палітвязень Генадзь Фядыніч расказаў, чаму адмовіўся за кратамі ад аперацыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля4

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць