Свет1919

Расійскі настаўнік: «Праходзім сталінізм, даў школьнікам заданне напісаць данос, толькі адзін адмовіўся»

Аляксандр Фокін, выкладчык з Чэлябінскага дзяржаўнага універсітэта, дацэнт кафедры гісторыі і замежных краін гісторыка-філалагічнага універсітэта (а па сумяшчальніцтве вядомы ў Чэлябінску стэндапер і ўдзельнік праекта Comedy Battle) таксама вядзе спецкурс для школьнікаў па паглыбленым вывучэнні гісторыі.

«Праходзім сталінізм, даў школьнікам заданне напісаць данос, толькі адзін з 16 адмовіўся гэта зрабіць, а адзін з даносаў быў на мяне», - напісаў Фокін ў сваім мікраблогу. Твіт хутка набраў папулярнасць, яго сярод іншых рэтвітнуў расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны. Акрамя таго, Фокіна ўжо запрасілі ў эфір на «Эхо Москвы».

Аляксандр Фокін падрабязна распавёў аб занятку, які ён правёў з школьнікамі. «Мы праходзілі перыяд 30-х гадоў ХХ стагоддзя, гады сталінскіх рэпрэсій. Я прапанаваў дзецям напісаць данос, каб яны змаглі прачуць мову эпохі, зразумець ролю насельніцтва ў сталінскія рэпрэсіі. Адзін з школьнікаў адмовіўся гэта зрабіць, сказаўшы, што яму гэта непрыемна. А ў даносе, які быў напісаны на мяне, гаварылася пра тое, што я на лекцыях расказваю анекдоты», - патлумачыў Фокін.

Тэма сталінізму і яго гістарычнай ацэнкі ў апошні час востра абмяркоўваецца ў Расіі. Перад Днём Перамогі па краіне пракацілася хваля ўзвялічвання, у многіх гарадах былі ўсталяваныя помнікі Сталіну. Супраць гэтага актыўна выступала таварыства «Мемарыял».

Паводле апытання, які вясной зладзіў Левада-цэнтр, 24% рэспандэнтаў лічаць смерць Сталіна «стратай вялікага правадыра і настаўніка», раней так адказвалі 18-19% рэспандэнтаў. 21% апытаных ставіцца да Сталіна з павагай. На пытанне, ці былі апраўданыя ахвяры, якія панёс савецкі народ у сталінскую эпоху, вялікімі мэтамі і вынікамі, дасягнутымі ў самы кароткі тэрмін, станоўчы адказ далі 45% апытаных. У 2012 годзе такіх было амаль удвая менш - 25%.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск9

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі дзясяткаў чалавек пратэставалі ў Вільні супраць Офіса Ціханоўскай22

Ціханоўская прапанавала Трампу, як далей дзейнічаць у пытанні Беларусі11

Сям’я, якая пераехала з Аўстрыі ў вёску пад Слуцкам, вяртаецца назад16

З вальера заасаду на вачах у наведвальнікаў уцякла ваўчыца. Адміністрацыя: Нічога страшнага, яна сама баіцца людзей4

Сірата з асаблівасцямі развіцця з Хойнікаў аказаўся на вайне супраць Украіны. Апякун кажа, што падманам4

Як зараз выглядае магіла Алеся Пушкіна ФОТАФАКТ12

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск9

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць