Грамадства1010

Міністр культуры заблакаваў ўсталяванне знака ахвярам сталінізму ў Мінску

Пра гэта паведаміў гісторык Ігар Кузняцоў падчас прэс-канферэнцыі ў Курапатах.

Такі знак мог стаяць у цэнтры Мінска, на вуліцы Гарадскі Вал. Дабіцца гэтага амаль удалося грамадскаму актывісту Уладзіміру Мазаніку, чый бацька быў рэпрэсаваны. Аднак, гэтае рашэнне было заблакавана міністрам культуры Барысам Святловым.

«Уладзімір Іванавіч Мазанік звяртаўся да памочніка прэзідэнта Янчэўскага, той вусна даў згоду. Пасля мы з ім асабіста хадзілі на прыём да старшыні Менгарвыканкама, а да гэтага ён звяртаўся да намесніка міністра культуры, і яму далі адказ, што ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам мемарыяльны знак можа быць усталяваны, — распавёў гісторык Ігар Кузняцоў. — І адным з месцаў названы быў Гарадскі вал, Амерыканка, Валадарка. Праходзіць паўгода і міністр культуры таварыш Святлоў, бацьку якога рэпрэсавалі, піша «лічу немэтазгодным усталяванне такога знака ў горадзе Менску ў сувязі з тым, што памяць ахвяраў рэпрэсій годным чынам ушанавана ў Курапатах, дзе ўсталяваны мемарыяльны знак».

Ігар Кузняцоў адзначыў, што такое тлумачэнне міністра Святлова не вытрымлівае крытыкі, бо ўсе крыжы і мемарыяльныя знакі ў Курапатах зробленыя высілкамі грамадскасці. У 1989 годзе Савет Міністраў БССР прыняў пастанову пра ўсталяванне помніка ахвярам масавых рэпрэсій у Курапатах, аднак дзяржава дагэтуль яе не выканала. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць