Грамадства99

Лукашэнка: Функцыя прэзідэнта — не даваць народ у крыўду

БелТА

Дзяржава не мае намеру пакуль прадаваць ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў». Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сёння гэта прадпрыемства.

«Я не хацеў бы прыватызаваць (чытай: аддаваць за бясплатна) тое, што створана народам», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнія год-два навязваюць ідэю прыватызацыі і продажу гэтага прадпрыемства. «Маё стаўленне да прыватызацыі вы ведаеце. Не мы гэта з вамі стваралі, гэта створана некалькімі пакаленнямі, прынамсі, мы трэцяе пакаленне, якое тут працуе, і не нам з вамі вырашаць у корані гэту праблему.

Хоць, калі паўстане пытанне, - давядзецца», - адзначыў беларускі лідар.

«Што ў нас такая сітуацыя патавая, што ледзь не бясплатна трэба прадаваць гэта прадпрыемства?» - дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што па правілах для прыватызацыі прадпрыемства першапачаткова трэба згода працоўнага калектыву. Пасля рашэнне прымае Мінскі гарвыканкам і міністр, потым урад, і пасля гэтага дакументы трапляюць на стол прэзідэнта, і ён канчаткова прымае рашэнне аб прыватызацыі таго ці іншага прадпрыемства.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што вельмі шмат было прапаноў. Паводле яго слоў, вельмі актыўна сябе ў гэтым напрамку паводзіць Расійская Федэрацыя.

«Калі нешта і прадаваць, то гэта трэба прадаваць за вялікія грошы. Але нам часта гавораць: мы можам за мільярд долараў такі завод пабудаваць, а вы ад нас патрабуеце два мільярды. Я кажу: паспрабуйце. Завод можна пабудаваць, сцены нядорага каштуюць, абсталяванне можна купіць, і крэдыты дадуць тыя, хто вырабляе абсталяванне. А вось людзей навучыць працаваць на гэтым абсталяванні ў гэтых сценах, стварыць школу для таго, каб атрымліваць якасны прадукт, - гэта нават не гады, а дзесяцігоддзі», - заявіў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў яго ўжо ёсць вопыт работы з расіянамі. «Яны і МТЗ хацелі замяніць, недзе на Валгаградскім заводзе нешта хацелі стварыць. Але да гэтага часу купляюць нашы трактары. Гэтак жа купляюць і такую прадукцыю», - канстатаваў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што гэта падштурхнула яго прыехаць на прадпрыемства, каб асабіста пераканацца ў тым, ці можа яно вырабляць дастойную прадукцыю, або ж яго пара прадаваць.

«У выніку я ўбачыў, што ні вашы кіраўнікі, ні новы міністр не хочуць прадаваць завод. Мы сёння можам працаваць, працаваць разам з расіянамі па кааперацыі. Мы заўсёды былі абавязковымі людзьмі і вельмі строга выконвалі кантракты і дамоўленасці з нашай Расійскай Федэрацыяй. Мы гатовы працаваць», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што як кіраўніцтву МЗКЦ, так і іншых прадпрыемстваў пастаўлена задача не страціць расійскі рынак.

«Так, нам там даводзіцца канкурыраваць. Але калі не будзе канкурэнцыі, вы расці не будзеце, вы адстанеце, і ў рэшце рэшт яны будуць закупляць недзе на Захадзе аналагічны тавар, але не наш», - звярнуў увагу Лукашэнка. Ён дадаў, што канкурэнцыя павінна быць добрасумленнай. Паводле яго слоў, таму Беларусь і ўступіла ў Еўразійскі эканамічны саюз, каб былі агульныя правілы. Пакуль МЗКЦ не прайграе ў гэтай канкурэнцыі, з'яўляючыся не прыватным прадпрыемствам. «Значыць, і дзяржаўныя могуць працаваць», - адзначыў Прэзідэнт.

«Мы пакуль прадаваць гэта прадпрыемства не маем намеру. Яно павінна працаваць у нас. Гэта паказчык, як можна і ў складаных умовах працаваць», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён дадаў: «Але калі $3 млрд пакладуць, будзем разглядаць гэта пытанне.

Тады я буду адказваць за адно: каб вашы правы як членаў працоўнага калектыву не былі парушаны, каб атрымлівалі нармальную зарплату і каб не рулілі вамі не так, як трэба. Таму што, хто б сюды ні прыйшоў, гэта не іх краіна, не іх зямля, і людзі чужыя. Выціснуць, атрымаць нармальны тавар, менш заплаціць - мы гэта ўжо ведаем. Але яны таксама ведаюць маё стаўленне да гэтага». Ён нагадаў, што ў Беларусі ўжо вярталі дзяржаве прадпрыемствы, дзе нядобрасумленна працаваў прыватнік, і цяпер яны выдатна працуюць. «Таму гэта адна з функцый будучага прэзідэнта — абараніць людзей і не даць іх у крыўду», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць