Улада3030

Вайсковы парад у памяць «Цуду над Віслай» у Варшаве ФОТЫ

У мінулыя выходныя ў сталіцы Польшчы прайшоў вайсковы парад у гонар Свята Войскага Польскага, якое адзначаецца ў дзень пачатку контрнаступу польскіх і саюзных ім беларускіх і ўкраінскіх войск супраць Чырвонай Арміі.

Тады савецкія войскі ўжо стаялі на парозе Варшавы, аднак удар па слабых месцах у фронце наступаючых чырвоных і разрыў іхных расцягнутых камунікацый прывёў да самай маштабнай паразы войск СССР с пачатку іхнага існавання і да лета 1941 года.

У выніку ад Чырвонай Арміі была вызваленая Польшча і занятыя заходнія часткі Беларусі і Украіны, для якіх вызваленне ператварылася ў акупацыю, бо заходнія беларусы і ўкраінцы не атрымалі права самастойна кіраваць сваімі землямі. Свята адзначаецца з 1992 году, аднак вайсковыя парады ў гэты дзень пачалі праводзіць у 2007 годзе.

У парадзе ўзялі ўдзел 1600 польскіх вайскоўцаў і каля 170 адзінак баявой тэхнікі, 60 самалётаў і верталётаў, а таксама сімвалічныя кантынгенты войск ЗША і Канады.

Падчас параду былі паказаныя асноўныя тыпы баявой тэхнікі, якія знаходзяцца на ўзбраенні Войска Польскага.

Парад прымаў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда, які заняў гэтую пасаду 6 жніўня.

Прапануем чытачам зроблены парталам defence24.pl фотарэпартаж з нашымі камэнтарамі.

Танк Leopard 2A5 Войска Польскага. Такіх машын у Польшчы каля 250. На фота машына з 34-й танкавай брыгады.
Браніраваная рамонтна-эвакуацыйная машына Bergepanzer 2 на базе танка Leopard 1.
Танк РТ-91 Twardy, польская мадыфікацыя савецкага Т-72. Такія танкі паступова замяняюцца «Леапардамі». Цяпер Польская армія выкарыстоўвае прыкладна 230 танкаў РТ-91 і 150 Т-72.
Браніраваная рамонта-эвакуацыйная машына WZT-3 на базе танка РТ-91.
Бронетранспарцёры КТО Rosomak. Вырабляюцца ў Польшчы па фінскай ліцэнзіі.
Браніраваная медычная машына на базе КТО Rosomak.
Баявая машына пяхоты БМП-1 яшчэ савецкай распрацоўкі.
Зенітны комплекс 9K33 Osa савецкай распрацоўкі.
Браніраваны грузавік Star 266М OP з перанасным зенітным ракетным комплексам Grom 2.
Самаходны пастаноўшчык мінных перашкодаў ISM Kroton на базе бронетранспарцёра Opal II (мадэрнізаваная савецкая МТ ЛБ).
Браніраваная машына інжынернай выведкі TRI-D Durian на базе бронетранспарцёра Opal.
Пускавая ракетная ўстаноўка комплекса супрацькарабельнай абароны Kongsberg NSM.
Ракетная сістэма залпавага агню WR-40 Langusta. Мадэрнізацыя савецкай БМ-21 «Град».
152-міліметровая самаходная гармата Dana чэхаславацкай вытворчасці.
Бронеаўтамабілі HMMWV (Humvee) амерыканскай вытворчасці.
Аўтамабілі HMMWV с ізраільскімі беспілотнікамі Aeronautics Defense System Orbiter 
Праход пешых калон польскіх вайскоўцаў. У традыцыйных парадных плашчах і круглых капелюшах — звяз з 21-й брыгады падхалянскіх стралкоў, якія атрымліваюць падрыхтоўку горнай пяхоты.
Амерыканскі і канадскі атрады.
Амерыканскія вайскоўцы на БМП Stryker.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх20

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Усе навіны →
Усе навіны

У самым цэнтры Мінска адкрылі ліванскі рэстаран

Украінскі пракурор спаліўся, калі яго жонкі — цяперашняя і былая — пахваліліся ў шоу «Супермама» занадта дарагім жыццём21

Большасць загінулых пры крушэнні фунікулёра ў Лісабоне — іншаземцы

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны1

Афіцыйныя каталіцкія СМІ выразалі антываенную фразу ў гаміліі біскупа2

Рэканструкцыя Любчанскага замка актывізавалася, а ўваход у яго зрабілі платным3

Кіраўнік Дзяржкамваенпрама абмеркаваў пытанне паставак какава-бабоў з Уганды3

У Хойніках урачыста адкрылі басейн — і тут жа закрылі9

Каля Лукашэнкі зноў з'явіўся Усевалад Янчэўскі і паабяцаў перазагрузку ПВТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх20

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць