Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Святлану Алексіевіч з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Ваша творчасць не пакінула абыякавымі не толькі беларусаў, але і чытачоў у многіх краінах свету», — адзначыў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Шчыра рады за Ваш поспех. Вельмі спадзяюся, што ваша ўзнагарода паслужыць нашай дзяржаве і беларускаму народу». Лукашэнка таксама пажадаў Святлане Алексіевіч здароўя, шчасця і новых творчых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.
Канал АНТ у навінах у 20.30 паказвае пра прысуджэнне Алексіевіч прэміі першай навіной.
-
Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»
-
«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі
-
Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі
Каментары