Грамадства6868

Задорнаў пра Нобеля Алексіевіч: Вось як Захад заточаны супраць Расіі! Да затлумлення мазгоў

Вядомы расійскі гумарыст Міхаіл Задорнаў у сваім блогу выказаўся адносна Нобелеўскай прэміі па літаратуры для беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. Задорнаў рэзка раскрытыкаваў гэтае рашэнне Нобелеўскага камітэта.

«Нобелеўскі камітэт яшчэ раз даказаў гэтай прэміяй, што мастацкая каштоўнасць ім не важная. Ім галоўнае, каб было нешта супраць Расіі сказана. Сярод пісьменнікаў, якія пішуць на рускай, ёсць значна больш таленавітыя і цікавыя - Прылепін, Пялевін… Я ў першую чаргу называю тых, каго сам люблю чытаць», — напісаў комік.

Ён акцэнтаваў, што і папярэднія прэміі рускамоўным пісьменнікам даваліся не за мастацкія вартасці, а за палітыку. «Бо Салжаніцыну таксама Нобелеўская прэмія была дадзена не за мастацкасць, а за антысавецкі змест. Многія раманы Салжаніцына пачыналіся з мастацкіх частак, а развіваліся як публіцыстыка. Сёння мала хто можа пахваліцца тым, што ён дачытаў да канца нават «У крузе першым». А на Захадзе ведаюць, што ён атрымаў Нобелеўскую прэмію, але ніхто і першых главаў не прачытаў. Такая ж гісторыя была з Пастарнакам».

«Вось як Захад заточаны супраць Расіі! Да затлумлення мазгоў», — робіць выснову Задорнаў.

Міхаіл Задорнаў – комік, вядомы сваімі маналогамі пра «тупых амерыканцаў».

Каментары68

Цяпер чытаюць

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін: Пастаўка Кіеву «Тамагаўкаў» разбурыць адносіны з ЗША9

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму7

У мужчын таксама бывае клімакс: калі ён надыходзіць і чым адрозніваецца ад жаночага3

У сталіцы 90% настаўнікаў — жанчыны8

Велізарная зграя ваўкоў трапіла ў здымкі фотапасткі ў Ганцавіцкім раёне3

Geely пачынае вытворчасць прататыпаў аэратаксі5

«45 гадоў ішла да таго, каб стаць калгасніцай. І ганаруся гэтым». Мінчанка з’ехала са сталіцы ў вёску і пачала вырабляць мэблю18

Справа ліфцёра. Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы маньяка з Магілёва16

Гомельскія ўлады дзеля ўстаноўкі помніка Ракасоўскаму высеклі цэлы сквер у цэнтры горада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць