Грамадства

Тэрмін зняволення былой прыёмнай маці Ірыне Моцнай з Клімавіч скарочаны на год

Былая прыёмная маці з Клімавіч Ірына Моцная, асуджаная на чатыры гады, спадзяецца на ўмоўна-датэрміновае вызваленне з месца зняволення. 

Нагадаем, у снежні 2014 года суд у Клімавічах прызнаў былую прыёмную маці вінаватай у злоўжыванні правамі апекуна і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Суд праходзіў за зачыненымі дзвярамі. Магілёўскі абласны суд затым адхіліў касацыйную скаргу Моцнай. 

Пра скарачэнне тэрміну зняволення паведаміла каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таісія Кабанчук. «Спрабую скараціць свой тэрмін. Год знялі. Хутка ў мяне замена рэжыму, але я на гэта не спадзяюся, тут гэтага не практыкуюць. Наперадзе УДВ (умоўна-датэрміновае вызваленне), калі не будзе ніякіх заўваг», — зачытала Кабанчук атрыманы ад Моцнай ліст. 

Моцная таксама паведамляе, што ёй пішуць усе яе дзеці — і біялагічныя, і прыёмныя. «Дзеці пішуць, за выключэннем тых, якіх забралі. Іх лісты вельмі дапамагаюць мяне», — сцвярджае жанчына. «Кладуся і ўстаю з болем. Жыццё прайшло, часам думаю, што дарма, а потым пачынаю думаць пра дзяцей і прыходжу да высновы, што гэта тое, дзеля чаго трэба жыць. Вось дзеля гэтага я жыву», — адзначае яна ў сваім лісце. 

«Я выжыву, усё вынесу і ўсё перажыву. Хаця былі думкі розныя спачатку. Жыццё сваё, нават калі давядзецца пачынаць спачатку, не размяняю на слёзы і забіванне сябе. Стану шчаслівай на злосць ворагам і на радасць сябрам, родным і тым, хто мяне любіць і ведае», — піша Моцная. 

Яна выказвае падзяку ўсім, хто памятае пра яе і дапамагае, нават проста дасылаючы лісты ці паштоўкі. «Мы ёй грошы збіралі і пасылалі, яна і за гэта таксама выказвае падзяку», — сказала Кабанчук. 

Справа прыёмнай сям'і Ірыны Моцнай набыла вялікі грамадскі рэзананс летась, калі Клімавіцкі райвыканкам пазбавіў жанчыну права апекі над прыёмнымі дзецьмі. Гэта адбылося пасля самагубства яе мужа Віктара, які быў знойдзены павешаным 6 чэрвеня 2014 года ў Мінску. Ён наведваў прыёмную дачку, якая вучыцца ў сталіцы. 

25 ліпеня 2014 года Моцная была затрыманая міліцыяй. Разам з ёй з выкарыстаннем сілы быў затрыманы яе родны 19-гадовы сын Віталь, на якога надзелі наручнікі. Прыёмных дзяцей даставілі ў дзіцячы дом. Жанчына не пагадзілася з такім рашэннем улад, звярталася ў розныя інстанцыі з просьбай дазволіць і далей выхоўваць семярых дзяцей. 

У канцы жніўня 2014 года органы следства ў Клімавічах распачалі справу ў дачыненні да Моцнай на падставе арт. 176 КК (злоўжыванне правамі апекуна). Пасля справа папоўнілася яшчэ двума складамі, прадугледжанымі ч. 2 арт. 154 (катаванне, учыненае да непаўналетняга) і ч. 1 арт. 183 (абмежаванне асабістай волі чалавека) КК. У снежні 2014 года суд прызнаў былую прыёмную маці Ірыну Моцную вінаватай ва злоўжыванні правамі апекуна і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўлення волі. 5 сакавіка 2015 года Магілёўскі абласны суд адхіліў скаргу Моцнай на прыгавор 

У 2014 годзе Моцная таксама была прызнаная вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні (самаўпраўства) і аштрафаваная на 750 тыс. рублёў. 

У чэрвені 2015 года былы прыёмны сын Моцнай 17-гадовы Аляксандр Пугачоў быў знойдзены павешаным у пакоі інтэрната ў Мінску.

Каментары

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць