Грамадства2323

Як праверыць якасць масла? 

Нядаўна журналіст «Нашай Нівы» купіў масла беларускага вытворцы. Самае звычайнае, 180 грамаў у пачку. Але смак падаўся падазроным, бо хутчэй нагадваў спрэд.

Каб пераканацца, што гэта альбо ў журналіста з рэцэптарамі не тое, альбо пакупнікоў дураць, было вырашана занесці гэтае масла на экспертызу. Хай прафесіяналы правераць адпаведнасць масла заяўленаму складу.

Куды несці?

Спачатку мы патэлефанавалі ў таварыства па абароне правоў спажыўцоў, дзе сказалі, што экспертызамі харчовага масла яны не займаюцца.

Потым паспрабавалі праверыць масла ў лабараторыі Мінскага малаказавода №1, але тамтэйшы загадчык адказаў, што чужое масла яны не правяраюць, і параіў звярнуцца ў БелДІМ (Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі).

У гэтым інстытуце супрацоўніцы харчовай лабараторыі спачатку пужалі вялікімі выдаткамі на экспертызу, а потым папрасілі пачакаць кіраўніцтва, якое і вырашыць, ці зробяць яны экспертызу.

«Кіраўніцтвам» аказалася жанчына сярэдняга веку, якая завяла журналіста ў свой кабінет і дзесьці з паўгадзіны даводзіла, што а) адкуль яна ведае, што я не паклаў іншае масла ў гэтую абгортку? б) адкуль яна ведае, што я купіў гэта масла ў беларускай краме? в) адкуль яна ведае, што я туды чагосьці не падмяшаў?

І пры гэтым яна казала, што нават калі і высветліцца, што масла няякаснае, то гэта ўсё адно не дасць мне права сцвярджаць, што мяне надурылі, бо для гэтага трэба праверыць кожны пачак масла ад гэтага вытворцы, а разавы брак, маўляў, можа здарыцца ў кожнага.

Па выніку ўзяць масла на экспертызу яна адмовілася. На заўвагі, што мы хочам праверыць менавіта гэтыя пачкі масла і не плануем вінаваціць вытворцу ў суцэльным падмане, жанчына зноў паўтарала, што не можа прыняць масла, бо ніхто не бачыў, як я купляў яго ў краме і ці не праводзіў я з ім ніякіх махінацый. Апеляцыя да таго, што гэта проста бізнэс: я вам плачу (каля 2 мільёнаў, дарэчы), а вы — робіце экспертызу, таксама ні да чаго не прывялі.

Такім чынам, чалавек у нас ніяк не можа праверыць якасць малочнага прадукту. А гэта патрэбна, каб кантраляваць вытворцаў.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі3

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу16

КНДР адкрыла курорт «сусветнага класа». Ён можа быць арыентаваны на расійскіх турыстаў ФОТЫ7

Ключавым драйверам эканамічнага росту Еўропы стала Ірландыя. Вось у чым крыніца яе поспеху3

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі Вільні3

«Старыя шпалеры і аблупленая падлога». Як выглядае самая танная кватэра Мінска, якая каштуе амаль 50 тысяч даляраў

«Сіянісцкі рэжым амаль рухнуў». Вярхоўны лідар Ірана абвясціў перамогу над Ізраілем7

Сёння 3 гады, як трапілі ў палон ваяры «Клешч і «Тромблі», загінулі «Брэст», «Папік», «Атам» і «Сябро»6

Памёр кінарэжысёр Валерый Рыбараў1

Відэа з камеры Ціханоўскага, якое паказвалі на фоне чутак пра яго смерць у зняволенні, было старое4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі3

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць