Меркаванні99

«Я гавару па-беларуску заўсёды. Гэта разумеюць і прымаюць»

sieva / адказаць02.02.2016 / 11:51

Марціновіч, як звычайна, эксцэнтрычны, але значная рацыя ў гэтым ёсць.

Я гавару па-беларуску практычна заўсёды (акрамя як, напрыклад, з маімі далёкімі крэўнымі сваякамі з Расіі або з людзьмі-замежнікамі, якія аб'ектыўна не разумеюць беларускай мовы, па-руску неяк умеюць. а я па-нямецку — не).

Аднойчы лекарка-псіхіятр спыталася ў мяне: «Это Ваша гражданская позиция?»

«Не, — адказаў я. — Гэта істотная частка маёй асабістасці, самаідэнтыфікацыі як чалавека».

Яна гэта абсалютна зразумела, а вось «гражданскую позицию» - наўрад ці прыняла б.

Гэта разумеюць і прымаюць і прадавачкі ў маёй краме, і суседзі, сярод якіх ёсць і прафесійныя палітыкі, і адстаўныя вайскоўцы з небеларускімі каранямі, і вялікая колькасць персанажаў, якія балансуюць на мяжы скотвання ў абсалютны люмпен, і тыя, хто жыве ў Беларусі нядаўна.

І яны стараюцца, наколькі могуць, няхай і вельмі квола, але хоць нешта сказаць да мяне па-беларуску. Магчыма, каб яны былі хіпстары, а не люмпены, гэта ўдавалася б ім лепш. Але для мяне вельмі каштоўна і гэта. А таму я згодны з Віктарам: мова вытрывае.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

З перасадкай на «Акадэміі навук». Праекціроўшчыкі расказалі, якой можа быць чацвёртая лінія мінскага метро

Студэнта БДЭУ адлічылі за тое, што стаяў спінай да сцяга на лінейцы10

Ілан Маск запусціў «Грокіпедыю» — альтэрнатыву «Вікіпедыі»1

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Беларусі Аркадзя Смоліча30

Лукашэнка: ЗША могуць разыгрываць спектакль у дачыненні да Расіі па ўкраінскім канфлікце16

Лукашэнка зноў заявіў, што Беларусь не будзе абараняць Еўропу ад мігрантаў. Але гатовы дамаўляцца30

Лукашэнка: Расіі і Беларусі эскалацыя не патрэбная3

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы15

У панядзелак увечары ў Літве зноў былі зафіксаваныя паветраныя шары, але Віленскі аэрапорт не закрывалі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць