Культура2626

Беларуская мытня не прапусціла аўтобус з украінскімі кнігамі на Мінскі кірмаш

Аўтобус са 175 выданьнямі, якія плянавалі прадставіць у экспазыцыі Ўкраіны, беларуская мытня не ўпусьціла ў Беларусь.

Пра гэта Свабодзе паведаміла намесьніца начальніка ўпраўленьня выдавецкай справы Дзяржкамтэлерадыё Ўкраіны Тацяна Белавус.

«Дзякуй Богу, хоць неяк мы запоўнілі наш стэнд толькі таму, што дырэктар нашага дэпартамэнту выдавецкай справы справы і прэсы Аляксей Кананенка, дырэктар выдавецтва «Балтыяс друк» Віргініюс Троле, прадстаўнікі «Навуковай думкі», я — усе мы везьлі свае кнігі ў багажы, і нам удалося правезьці гэтыя выставачныя экзэмпляры.

Асноўная машына з кнігамі была затрыманая, хаця ўсе дакумэнты былі аформленыя — зь пячаткамі, з паведамленьнямі, што кнігі вязуцца на Менскі міжнародны кніжны кірмаш для экспазыцыі на нацыянальным стэндзе Ўкраіны. Але беларуская мытня іх завярнула. Матывацыя была наступная: маўляў, «тут занадта шмат выданьняў, гэта для камэрцыйнага ўвозу» — а мы везьлі 175 найменьняў кніг. Там былі кнігі па гісторыі Ўкраіны, мастацкія, навуковыя выданьні — усе вельмі нэўтральныя. Мы адмыслова адбіралі гэтыя кнігі, там не было нічога такога, што магло б скампрамэтаваць Украіну ці Беларусь. Як патлумачылі мне людзі, якія суправаджалі груз, беларускія мытнікі вырашылі, што яны могуць чамусьці пашкодзіць нашым стасункам, і іх «завярнулі» назад, ва Ўкраіну.

Я сама ўжо была ў Менску, мне патэлефанавалі а 4-й гадзіне раніцы. Калі б кнігі везьлі днём, у працоўны час, мы б маглі зь кімсьці з афіцыйных асобаў зьвязацца, патэлефанаваць, патлумачыць.

Праўда, у мінулым годзе было, у прынцыпе, тое ж самае, але мы зьвярнуліся ў Міністэрства інфармацыі Беларусі, зь якім у нас добрыя стасункі. Тады мяжу машына перасякала аб 11-й раніцы. Мы зьвязаліся зь Мінінфармам, яны тэрмінова напісалі ліст у Дзяржаўны мытны камітэт, і машыну прапусьцілі. Сёлета машына была на мяжы а 4-й раніцы, натуральна, я не магла зьвязацца зь Міністэрствам інфармацыі, і машыну завярнулі. На выставе ў нас атрымаўся прыгожы, але даволі сьціплы стэнд».

На Нацыянальным стэндзе Ўкраіны ў асноўным дарагія сувэнірныя выданьні ў скураных вокладках, ілюстраваныя кнігі па мастацтву, якія выдаўцы проста пабаяліся адправіць ў агульнай машыне, а прывезьлі самі ў багажы.

«А ў той машыне, што не прапусьцілі праз мяжу, былі прадстаўлены дзяржаўныя выдавецтвы — «Либідь», «Веселка», «Дніпро», іншыя. Былі кнігі сучасных пісьменьнікаў, везьлі мы і кнігі Сяргея Жадана і іншых аўтараў. Сьпіс быў вельмі зьмястоўны, разнастайны, мы адбіралі кнігі зь любоўю. Тым больш, сёлета Сяргей Жадан — адзін з самых імаверных прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую прэмію па літаратуры», — кажа Тацяна Белавус.

Але, паводле яе, карысьць ад выставы ўсё адно ёсьць — дамовіліся аб перавыданьні дзіцячай кнігі «Неймовірна смакота про веселого кота» ў перакладзе на беларускую мову.

А вось сумнеўнага зьместу кнігі з Расеі бесьперашкодна трапілі на Менскі міжнародны кніжны кірмаш — «Киев Капут» Эдуарда Лімонава прадаецца за 70 тысяч. Ёсьць тут і «Неизвестный Лимонов». Нядорага прадаецца і «Битва за Крым. От противостояния до возвращения в Россию» Аляксандра Шыракарада.

У Мытным камітэце Рэспублікі Беларусь інцыдэнт пакуль не камэнтуюць.

Каментары26

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць