Меркаванні

Наш адказ ЮНЭСКО

На заклікі рэдакцыі «Нашай Нівы» ўлучыць выданьне ў сьпіс сусьветных культурных помнікаў ЮНЭСКО дзяржава павінна рэагаваць адэкватна. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

На заклікі рэдакцыі «Нашай Нівы» ўлучыць выданьне ў сьпіс сусьветных культурных помнікаў ЮНЭСКО дзяржава павінна рэагаваць адэкватна. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Напрыклад, паспрабаваць засунуць у тую кунсткамэру свае артэфакты.

Пэрспэктыва зьяўленьня «НН» у гербарыі ЮНЭСКО, безумоўна, не нясе любімаму рэжыму нічога добрага.

Цяпер кожны турыст, які прыедзе ў Менск, захоча набыць асобнік легендарнай газэты, забясьпечыўшы ёй беспраблемнае існаваньне.

Дзяржава мусіць лякалізаваць ініцыятыву адмарозкаў яшчэ ў эмбрыянальным стане: прапанаваць ЮНЭСКО свае варыянты нематэрыяльных культурных шэдэўраў. Ліст можа быць доўгі і цікавы. Галоўнае тут — паяднаць гэткія фарматы, як надчасовасьць і асаблівасьці палітычнага моманту.

Напрыклад, абвесьціць нематэрыяльнай спадчынай чалавецтва беларускія заробкі, якія у правінцыі не выходзяць за памер ста зялёных тугрыкаў. На фоне сярэдніх акладаў у суседніх краінах — Літва (500), Польшча (700) — гэткі мізэр будзе выглядаць супэрэксклюзівам і як сьлед прыцягне ў сінявокую акіян турыстаў. Каму не цікава паглядзець, як жа можна пражыць на такія грошы.

Паралельна гэта дазволіць мандарынам мець жалезную адмазку ў тым разе, калі плебс пачне ўзбухаць наконт нізкіх акладаў. «Даражэнькія вы мае, — скажа работнікам роварнага заводу Сідорскі, — ці чулі вы дзе, каб Сыкстынскую капэлю ці які Нотр- Дам мадэрнізавалі толькі цераз тое, што камусь там няўтульна праз адсутнасьць кандыцыянэраў? Натуральна, не! Гэта ж помнікі чалавецтва! Тое ж самае і вашыя заробкі. Якімі яны будуць помнікамі, калі мы іх падвысім або выплацім іх згодна з графікам».

Або, напрыклад, у архіў чалавецтва магла б увайсьці практыка прэвэнтыўных арыштаў апазыцыянэраў за нецэнзурную лаянку. Гэта можа быць паднесена як нейкі культурны рытуал. Уяўляеце турыстычны праспэкт недзе на Захадзе: «Увага! Паляваньне на апазыцыянэраў. Незабывальныя ўражаньні: адсканаваць дысыдэнта ў натоўпе, схапіць і завезьці ў адміністрацыйны суд. Дазваляецца біць і круціць рукі. Ліцэнзія на «вінт» аднаго апазыцыянэра — 4000 баксаў». Мяркую, заходняму бюргеру такое сафары будзе куды цікавейшае, чым, наведаўшыся ў «НН», размаўляць з Акудовічам пра тое, што «яго няма».

Аднак, натуральна, найлепшым культурным аб’ектам, які афіцыйны Менск можа прапанаваць на статус памяткі ЮНЭСКО, мог бы быць Ён. «Апошні дыктатар Эўропы» — хіба гэта не экзатычна? Хеўры турыстаў будуць прыяжджаць да нас, каб паглядзець на такі цуд. Натуральна, гэта будзе вымагаць ад яго іншага этыкету, больш арыентаванага на чаканьні натоўпу, — стандартныя позы, злосныя міны твару, агрэсіўны лексыкон.

Так, будзе цяжка. Аднак існуе яшчэ адзін аргумэнт за тое, каб надаць яму статус памяткі: гэта ж гарантыя ад усялякіх наскокаў апазыцыі. Апошнія будуць прыроўненыя да талібаў, якія бамбардавалі статуі Буды. Як казаў адзіны вядомы кінапэрсанаж: «Хто ж яго пасадзіць? Ён жа помнік».

Каментары

Цяпер чытаюць

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў1

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральнік саўндтрэку для World of Tanks адсвяткаваў у Мінску свой развод7

Беларусь можа адправіць у космас яшчэ адну касманаўтку6

Пяскоў: Цяпер ідзе вайна і нам яе трэба выйграць9

У Маладзечне мужчына незвычайна падзякаваў жонцы за нараджэнне дачкі2

ААНаўская прамова Трампа: пра эскалатар, які спыніўся проста на хаду, супраць міграцыі і зялёнай энергетыкі26

Андрэй Стрыжак застанецца ў «Байсоле», але не кіраўніком23

Міліцыя знайшла вандалаў, якія разнеслі бетонную агароджу могілак. Ім па дзевяць гадоў2

Жыхарку Полацка злавілі на хуткасці 190 км/г. Гэта яе 58‑е парушэнне

Беларусь атрымала афіцыйнае паведамленне ад польскага боку пра адкрыццё мяжы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў1

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць