Улада

Балгарыя мае намер спрыяць далейшаму развіццю адносін Беларусі і ЕC

Балгарыя мае намер спрыяць далейшаму развіццю адносін Беларусі і Еўрасаюза, заявіў міністр замежных спраў Балгарыі Даніэл Мітаў 11 красавіка ў Мінску пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.

«З задавальненнем хацелі б адзначыць змяненне ў адносінах Беларусі і ЕС, — сказаў Мітаў. — Хацелася б, каб гэтая тэндэнцыя захавалася і ў будучыні. Балгарыя будзе спрыяць гэтаму».

Ён выказаў надзею, што рашэнне ЕС аб скасаванні санкцый супраць Беларусі прынясе карысць усім бакам. «Зразумела, гэта павінна адбывацца пры ўмове захавання правоў чалавека», — падкрэсліў Мітаў.

Міністр таксама адзначыў, што Балгарыя, як цяперашні старшыня Камітэта міністраў Рады Еўропы, надае таксама вялікую ўвагу развіццю адносін паміж Беларуссю і СЕ.

«Беларусь — выключна важная для нас краіна па многіх прычынах, у тым ліку нашай гістарычнай, культурнай і рэлігійнай блізкасці, — сказаў Мітаў. — З аптымізмам назіраем у апошні час за паглыбленнем адносін паміж нашымі краінамі ў розных сферах».

У сваю чаргу Макей адзначыў, што ў Беларусі візіт Мітава разглядаюць як «важны этап на шляху далейшага развіцця адносін паміж Беларуссю і Балгарыяй». Паводле яго слоў, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы адносін паміж Беларуссю і Балгарыяй, а таксама з ЕС і Радай Еўропы.

«Мы надалі асаблівую ўвагу праблематыцы паразумення з Радай Еўропы, у тым ліку абмеркавалі ўсе існуючыя адчувальныя пытанні», — сказаў Макей.

Паводле яго слоў, бакі таксама дамовіліся найбліжэйшым часам правесці пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Мітаў удакладніў, што пасяджэнне камісіі, хутчэй за ўсё, пройдзе ў чэрвені гэтага года ў Сафіі.

«Мы дамовіліся цесна працаваць, каб нарошчваць наша ўзаемадзеянне і развіваць кантакты ва ўсіх сферах. У нас практычна не маецца разыходжанняў па пытаннях далейшага развіцця беларуска-балгарскіх адносін і адносін з ЕС», — сказаў Макей.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»16

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў у Маскву для перамоваў з Пуціным5

Краіны НАТА дамовіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% ад ВУП. Раней на гэтым настойваў Трамп8

Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку3

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах7

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»16

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць