Грамадства

У флэш-мобе ў падтрымку "Нашай Нівы" ўдзельнічала каля 300 чалавек (фота)

Каля трох сотняў чалавек правялі флэш-моб у падтрымку газэты «Наша Ніва». Удзельнікі акцыі прайшлі шэсьцем ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі, трымаючы ў руках газэту «Наша Ніва». Спэцназаўцы затрымалі больш за дзясятак удзельнікаў акцыі.

Каля трох сотняў чалавек правялі флэш-моб у падтрымку газэты «Наша Ніва». Удзельнікі акцыі прайшлі шэсьцем ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі, трымаючы ў руках газэту «Наша Ніва». Спэцназаўцы затрымалі больш за дзясятак удзельнікаў акцыі.

А 6 вечара на Кастрычніцкай плошчы на месцы, дзе ад 20 да 24 сакавіка быў намётавы лягер, за некалькі хвілінаў сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек. Як толькі яны калёнай пайшлі па праспэкце Незалежнасьці (былы праспэкт Францішка Скарыны) у бок плошчы Перамогі, да калёны далучыліся яшчэ некалькі дзесяткаў чалавек. Усе ўдзельнікі шэсьця трымалі ў руках газэту «Наша ніва». Напачатку моста на ходніку стаяла машына БТ. Калі калёна наблізілася да яе, апэратар пабег уніз да ракі і здымаў шэсьце на адлегласьці зьнізу, не рызыкуючы выйсьці на праспэкт.

Асноўную колькасьць удзельнікаў флэш-мобу склалі студэнты менскіх унівэрсытэтаў.

Калі калёна ўдзельнікаў флэш-мобу патрапіла на плошчу Перамогі, людзі пачалі разыходзіцца маленькі групамі. Па баках плошчы сталі два аўтобусы са спэцназам. Спэцназаўцы ў цывільным спачатку схапілі двух удзельнікаў акцыі, але ім на дапамогу кінуліся некалькі чалавек і вырвалі іх з рук міліцыянтаў. Тады байцы спэцназу зьмянілі тактыку. Яны затрымалі некалькі чалавек на вуліцы Кісялёва і яшчэ пяць чалавек на вуліцы Янкі Купалы. Затрыманых, больш за дзесятак чалавек, адвезьлі ў аддзел міліцыі Цэнтральнага раёну.

Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Здымкі ад відавочцаў: litota_, freejul.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць