Улада11

БДІПЧ АБСЕ заклікала Беларусь увесці мараторый на пакаранне смерцю

Дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Міхаэль Георг Лінк заклікаў Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на прывядзенне ў выкананне смяротнай кары ў якасці першага кроку на шляху да яе поўнай адмены.

Заява, апублікаваная на сайце арганізацыі, стала рэакцыяй на выкананне ў Беларусі смяротнага прысуду ў дачыненні да Сяргея Іванова (за жорсткае забойства чалавека), а таксама на рашэнне Вярхоўнага суда пакінуць у сіле смяротны прысуд Сяргею Хмялеўскаму (за забойства трох чалавек). Пра абодва факты стала вядома 6 мая.

«Цалкам відавочна, што шляхам адмены смяротнага пакарання большасць дзяржаў — удзельніц АБСЕ прызналі па сваёй сутнасці жорсткі, бесчалавечны і зняважлівы характар смяротнага пакарання», — заявіў кіраўнік БДІПЧ АБСЕ.

Ён нагадвае, што гэтае пытанне было ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў канферэнцыі, якая прайшла ў сакавіку ў Мінску і была арганізаваная Міністэрствам замежных спраў Беларусі, пастаянным прадстаўніком ААН у Беларусі і пасольствам Вялікабрытаніі.

«Я перакананы, што прывядзенне ў выкананне прысуду ў дачыненні да Сяргея Іванова супярэчыць сусветнай тэндэнцыі да адмены гэтага віду пакарання, з'яўляецца непрымальным адмаўленнем чалавечай годнасці», — заявіў Лінк.

Раней, нагадаем, з падобнымі заявамі выступілі Еўрапейскі саюз і Савет Еўропы.

Беларусь застаецца адзінай у Еўропе краінай, дзе да гэтага часу ўжываецца смяротнае пакаранне. З моманту набыцця краінай незалежнасці да расстрэлу былi прыгавораныя больш за 400 чалавек, Аляксандр Лукашэнка памілаваў з іх ліку толькі аднаго асуджанага. Пасля вынясення кожнага смяротнага прысуду Савет Еўропы, Еўрасаюз і праваабарончыя арганізацыі традыцыйна заклікаюць беларускія ўлады адмовіцца ад прымянення смяротнага пакарання і абвясціць мараторый на гэты від пакарання.

Паводле звестак праваабаронцаў, смяротнай кары зараз таксама чакаюць Іван Кулеш (жорсткае забойства трох чалавек) і Генадзь Якавіцкі (жорсткае забойства аднаго чалавека). Прысуды аб выключнай меры пакарання ў дачыненні да іх набылі моц.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць