Свет99

Двое паліцыянтаў загінулі і 12 параненыя пры штурме ў Дагестане

Двое паліцыянтаў загінулі, яшчэ 12 пацярпелі падчас штурму шматкватэрнага дома ў дагестанскім Дэрбенце. Пра гэта ў суботу, 14 мая, агенцтву РІАН паведаміў прадстаўнік Цэнтральнай гарадской бальніцы.

«У бальніцы знаходзяцца 12 чалавек, яшчэ адзін супрацоўнік сканаў пасля шпіталізацыі. Начальнік крымінальнага вышуку, які знаходзіўся ў штурмаванай кватэры, таксама загінуў», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле дадзеных Life, бліжэй да 17-й гадзіны ўзяцце дома было завершана: усіх злачынцаў удалося ліквідаваць. «Па ўсёй бачнасці, яны былі добра ўзброеныя. Нават пасля пачатку штурму баевікі выкідвалі з вокнаў кватэры баявыя гранаты», — паведаміла выданню крыніца ў праваахоўных органах.

Раней, 14 мая, паведамлялася пра тое, што, атрымаўшы інфармацыю пра смерць кіраўніка крымінальнага вышуку, сілавікі прынялі рашэнне штурмаваць дом з бандытамі. Яны падазраюцца ў забойстве бацькі былога мэра горада Гаджыахмеда Казіахмедава.

Баевікі ў ходзе перастрэлкі паранілі некалькіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а таксама ўзялі ў закладнікі начальніка мясцовага ўпраўлення крымінальнага вышуку Мусу Мусаева. Паведамлялася, што паліцыянты праводзілі адрасныя праверкі, калі з адной кватэры па іх адкрылі стральбу. Да месца інцыдэнту былі сцягнутыя дадатковыя сілы, дом заблакаваны, а яго жыхары эвакуяваныя.

У канцы красавіка ў Дагестане быў застрэлены былы начальнік аддзела паліцыі Шамільскага раёна Магамед Магамедаў. У датычнасці да злачынства былі западозраныя баевікі з мясцовай бандгруппы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская сям'я хацела схітраваць і ўплішчыцца ў чаргу на кватэру, але не атрымалася2

Трамп: Пуціну не трэба сустракацца з Зяленскім перад сустрэчай са мной2

«Уэнсдэй» вярнулася! Ці не расчаруе другі сезон папулярнага серыяла ад Netflix?1

Усяго 15 хвілін хуткай хады штодня могуць падоўжыць ваша жыццё3

У ЗША назвалі пяць магчымых сцэнарыяў заканчэння вайны ва Украіне3

Ціханоўскі расказаў, што адбывалася на Валадарцы 9 жніўня 2020 года11

З вальера заасада ў Пухавіцкім раёне на вачах у наведвальнікаў збегла ваўчыца

МАРГ здзівіўся, што ў «Санты» ўсё надта добра, і пайшоў туды з праверкамі4

Драць ці таркаваць? Капаць ці выбіраць? Разбіраемся ў беларускай бульбе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць