Спорт33

У беларускіх алімпійскіх чэмпіёнаў братоў Багдановічаў знайшлі сляды допінгу

Пакуль невядома, ці трапіў мяльдоній у іх арганізм у дазволены час — да 1 студзеня.

Міністэрства спорту і турызму Беларусі абвяргае інфармацыю французскай газеты Le Monde пра допінг у беларускай камандзе па веславанні на байдарках і каноэ.

Афіцыйнае паведамленне размешчана на сайце Мінспорту:

«У французскай газеце Le Monde сёння з'явілася паведамленне са спасылкай на нейкую неназваную крыніцу, нібыта блізкую да расследавання абставінаў ператрусу і допыту каманды Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ з боку мясцовага антыдопінгавага агенцтва, паліцыі і пракуратуры.

Газета паведамляе, што быццам бы 17 допінг-пробаў беларускіх весляроў паказалі станоўчы вынік на забароненае рэчыва мельдоній, канцэнтрацыя якога ў крыві спартсменаў не ўдакладняецца.

Акрамя таго, адзначаецца, што падчас ператрусу былі знойдзеныя сляды «больш цяжкага допінгу, чым мельдоній», «стымулюючыя прадукты» і «інструменты для падскурнага, нутрацягліцавага і іншых спосабаў увядзення лекавых сродкаў».

Як паведамілі прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі ў Беларускай асацыяцыі каноэ, інфармацыя, апублікаваная газетай Le Monde, не адпавядае рэчаіснасці і адкрыта ўводзіць чытачоў у зман».

Аднак галоўны трэнер зборнай Уладзімір Шантаровіч прызнаў, што сляды мяльдонію сапраўды выяўленыя ў пяці беларускіх спартсменаў, двое з іх — гэта алімпійскія чэмпіёны браты Багдановічы.

«Яшчэ трое — канаіст Максім Пятроў, байдарачнікі Аляксандр Ляпешка і Дзмітрый Сільчанка — не ўваходзяць у алімпійскую зборную. Ніякага «цяжэйшага допінгу», як паведамляецца, у хлопцаў не знойдзена. Пробы былі ўзятыя ў сакавіку Французскім нацыянальным антыдопінгавым агенцтвам. Пры гэтым, наколькі мне вядома, змест мельдонія ва ўсіх тэстах не перавышае нормаў. Тым не менш зараз вядзецца расследаванне з гэтай нагоды. Французскае агенцтва будзе высвятляць, калі менавіта забаронены цяпер прэпарат трапіў у арганізм беларускіх спартсменаў - да або пасля 1 студзеня. Кожны выпадак раследуецца асобна», — заявіў ён.

Ужыванне мяльдонія было забаронена з 1 студзеня 2016.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках8

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Усе навіны →
Усе навіны

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым3

«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу4

Вячорка: Паглядзім, чым закончыцца Аляска7

Назвалі сярэдні заробак у «Вялікім камені» і беларускіх СЭЗ1

УСУ адкінулі расійскія войскі пад Дабраполлем4

Мінулай ноччу гамельчукі віртуальна апынуліся ў Бранскай вобласці

Рыбакоў: Ініцыятарам размовы з Лукашэнкам быў Трамп1

Лукашэнка Трампу: Праца па вызваленні зняволеных не спыняецца12

У Пакроўску зачысцілі ўсе расійскія ДРГ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках8

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць